Top.Mail.Ru
236

Фінал конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР прайшоў у Мінску

У гэтым годзе за права на рэалізацыю змагаліся 20 перспектыўных задумак, якія да гэтага прайшлі строгі адбор. Свае інавацыйныя распрацоўкі індустрыяльным партнёрам конкурсу маладыя таленты БДУІР і Мінскага радыётэхнічнага каледжа прадэманстравалі ў 30 кастрычніка ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.


«Універсітэцкая платформа для ўсіх, хто хоча ўвасобіць сваю навуковую ідэю або стартап у жыццё», — так пра СТАРТЛАБ адклікаюцца яго арганізатары на сайце самога праекта. Заява даволі гучная, але не беспадстаўная: сёлета асаблівая ўвага на конкурсе надаецца менавіта практычнаму ўхілу і рэалізацыі прапанаваных удзельнікамі ідэй на карысць эканомікі краіны. 

Па гэтай прычыне сярод партнёраў — гіганты айчынных навукі, камп’ютэрных тэхналогій і прамысловасці. Фіналісты атрымалі магчымасць прэзентаваць свае рашэнні напрамую экспертам галін, пачуць канструктыўную крытыку, атрымаць ад іх дзелавыя прапановы. Каб стымуляваць распрацоўкі ў ключавых напрамках, партнёры нават заснавалі спецыяльныя намінацыі. 

Першае, на што звярталі ўвагу пры ацэньванні праектаў — гэта актуальнасць задумкі. Але не менш важнае было і пытанне навізны. Высока шанаваліся незвычайныя рашэнні, арыгінальнае спалучэнне правераных тэхналогій ці проста ўдалае паляпшэнне існага прадукта. Удзельнікам надта важна было сцісла і ясна сфармуляваць моцныя бакі сваіх прапаноў — лёгкае выкарыстанне, высокая хуткасць працы, даступны кошт або іншая выгада для спажыўца. Таксама фіналістам патрабавалася не забываць цвяроза ацэньваць свае сілы і прапанаваць экспертам такі план праекта, для рэалізацыі якога ў каманды хапіла б часу, ведаў і іншых рэсурсаў.

Аміна НАЗАРАВА

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю