У мінскую міліцыю паступіла інфармацыя, што некалькім жыхарам сталіцы ў мэсанджар ад імя кіраўніцтва Мінгарвыканкама прыйшлі фэйкавыя паведамленні з патрабаваннем прыйсці на нараду. Пра гэта паведамляе БелТА.

Гэтыя акаўнты створаны ашуканцамі і прывязаны да замежных нумароў, аднак змяшчаюць сапраўдныя фатаграфіі кіраўнікоў, узятыя з інтэрнэту. На першы погляд профілі выглядаюць як сапраўдныя, што і ўводзіць людзей у памылковую думку. У выпадку няяўкі грамадзянам паступае званок ад ілжэсупрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія пагражаюць ператрусам і патрабуюць «задэклараваць» наяўныя дамы наяўныя грошы. Насамрэч гэта падман — забраўшы грошы, ашуканцы знікнуць з імі.
Аператыўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці праводзяць па дадзеным факце праверку. Калі вы сталі ахвярай аналагічнай схемы падману — паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102 ці ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў.