Top.Mail.Ru

Фэйк пра знікненне трансляцый каталіцкіх набажэнстваў абверглі ў Белтэлерадыёкампаніі

У шэрагу рэсурсаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, з’явіліся паведамленні аб знікненні з эфіру Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прамых трансляцый каталіцкіх набажэнстваў. Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца наўмысна сфабрыкаванай правакацыяй. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Мяркуецца, што аўтары фэйка не маюць магчымасці слухаць радыё ў Беларусі і абапіраюцца на тэхнічныя метаданыя на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, дзе трансляцыя пазначаная як «тэматычная рубрыка».

У прэс-службе падкрэслілі, што праграма «Каталіцкая пропаведзь» выходзіць у рэжыме прамой радыётрансляцыі з архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі штотыдзень, па нядзелях, у 8:15. Трансляцыі прызначаныя для слухачоў, якія па розных прычынах не могуць наведваць храмы.

У Белтэлерадыёкампаніі заклікалі не паддавацца на правакацыі і карыстацца толькі праверанымі крыніцамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю