Top.Mail.Ru
329

Фестываль дзіцячай кнігі прайшоў на Брэстчыне

У вёсцы Новая Мыш, дзе месціцца Баранавіцкая раённая бібліятэка імя Яна Чачота, адбылося сапраўднае свята кнігі.

Фестываль дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары» сабраў юных чытачоў, настаўнікаў, бібліятэкараў не толькі з Баранавіччыны. У Новую Мыш прыехалі бібліятэкары з горада Брэста, Камянца, Маларыты, Ганцавіч, Пінска, Ляхавіч і іншых куточкаў вобласці. Сярод заснавальнікаў фестываля — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага і Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

На розных пляцоўках з юнымі чытачамі сустракаліся вядомыя дзіцячыя пісьменнікі краіны Міхась Пазнякоў, Таццяна Дземідовіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Алесь Карлюкевіч, Наталля Андрасюк, Таццяна Яцук, Валянціна Драбышэўская, Генадзь Аўласенка і іншыя паэты, празаікі. Увагу ўдзельнікаў свята прыцягвалі кнігі, што зусім нядаўна пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда», выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Беларусь». Брэсцкай абласной бібліятэкай была разгорнута выстаўка лепшых, па меркаванню чытачоў, кніг дзіцячых пісьменнікаў Беларусі і ўсяго свету. 

На свяце выступалі калектывы самадзейных артыстаў, працаваў лялечны тэатр, сваім майстэрствам дзяліліся майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Былі ўручаны ўзнагароды. Не толькі рупліўцам бібліятэчнай справы, але і лепшым юным чытачам. 

Мікола Берлеж

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю