Top.Mail.Ru
265

Федэрацыя прафсаюзаў прысудзіла чарговыя стыпендыі найлепшым маладым актывістам навучальных устаноў

Ганаровая ўзнагарода нацыянальнага прафцэнтра прысуджаецца ўжо дзясяты — юбілейны — раз. З 2016-га штогод сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцаў каледжаў выбіраюць самых актыўных у грамадскім жыцці і паспяховых у вучобе маладых людзей.


Палажэннем аб прысуджэнні прэмій ФПБ вызначаны шэраг абавязковых крытэрыяў, якім павінны адпавядаць суіскальнікі. Гэта ўдзел у рабоце прафсаюзных органаў, арганізацыі культурных, спартыўных, грамадска-значных мерапрыемстваў, валанцёрская, навукова-даследчая дзейнасць і шмат іншага.

Адбор праходзіць у некалькі этапаў. Першапачаткова кандыдатуры для вылучэння на суісканне стыпендыі ФПБ вызначаюцца на ўзроўні пярвічных прафсаюзных арганізацый — кожная навучальная ўстанова можа прадставіць не больш за адну кандыдатуру. Пасля спецыяльная камісія нацыянальнага прафцэнтра прымае рашэнне аб выбары найлепшых сярод усіх прадстаўленых прэтэндэнтаў.

У выніку праведзенага конкурсу прысуджана 37 стыпендый: 15 — навучэнцам сярэдніх і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, 22 — вышэйшых.

— Прафсаюзы асаблівую ўвагу надаюць рабоце з моладдзю, падтрымцы ініцыятывы маладых людзей, іх жадання актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, развівацца ў прафесійнай сферы і прыносіць карысць грамадству, — падкрэслілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Прызначэнне стыпендыі — гэта не толькі маральнае і матэрыяльнае заахвочванне для канкрэтных студэнтаў і вучняў, але і яшчэ адно пацвярджэнне, што таленавітыя, неабыякавыя, актыўныя маладыя людзі заўсёды знойдуць неабходную падтрымку сваім добрым пачынанням не толькі з боку дзяржавы, але і прафсаюзаў.

Выплачвацца стыпендыя будзе на працягу ўсяго навучальнага года.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю