Подпісы пад дакументам паставілі старшыня ФПБ Юрый Сянько і лідар ФНПР Сяргей Чарнагаеў. Бакі адзначылі, што ў аснове пагаднення — глыбокае ўзаемаразуменне і агульная зацікаўленасць у вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.
Як адзначыў старшыня ФНПР Сяргей Чарнагаеў, пагадненне прадугледжвае, што прафсаюзы дзвюх краін будуць працаваць па ўсім спектры актуальных напрамкаў. І ўсе пытанні, якія могуць узнікаць у будучыні, таксама будуць вырашацца разам.
Ён дадаў, што сёння прафсаюзы імкнуцца ўзаемадзейнічаць па самых розных напрамках — ад працоўных адносін да падтрымкі сем’яў і гатовы дзяліцца вопытам і новымі ідэямі па ўсіх пытаннях, незалежна ад іх спецыфікі. У прыватнасці, інфармаваць адзін аднаго аб удзеле ў распрацоўцы праектаў заканадаўчых актаў, якія датычацца чалавека працы.
Бакі таксама дамовіліся прыкладаць намаганні для ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне. Прадугледжаны абмен дэлегацыямі і спецыялістамі для вывучэння вопыту працоўнай і прафсаюзнай дзейнасці — правядзенне форумаў і семінараў, у тым ліку на базе прафсаюзнай ВНУ «МІПСА». Акрамя таго, прафцэнтры дзвюх краін маюць намер садзейнічаць далейшаму ўзаемадзеянню па адпачынку і аздараўленню членаў прафсаюза.
Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі аб’ядноўвае больш за 128 тыс. першасных прафарганізацый і звыш 19 мільёнаў чалавек.
Алена КРАВЕЦ