Top.Mail.Ru

Федэрацыя прафсаюзаў актывізуе супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму з Пакістанам

Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў правялі анлайн-сустрэчу з калегамі з Усепакістанскай федэрацыі аб’яднаных прафсаюзаў. Сярод актуальных тэм — пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму.


Нагадаем, што гэтыя перспектыўныя напрамкі для ўзаемадзеяння бакі вызначылі яшчэ ў снежні мінулага года на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі Усепакістанскай федэрацыі аб’яднаных прафсаюзаў. 

Генеральны сакратар Усепакістанскай федэрацыі прафсаюзаў Саед Зія Азам выказаў намер да супрацоўніцтва з нашай краінай у частцы рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм па навучанні пакістанскіх студэнтаў на базе Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». 

Прадстаўнікі прафсаюзнага ўніверсітэта таксама зацікаўлены ў больш цесным узаемадзеянні і гатовы да рэалізацыі адукацыйнай праграмы для пакістанскіх студэнтаў, магчымасцяў профільнай прафсаюзнай адукацыі, а таксама сумеснага ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах. 

Акрамя таго, у час сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні кантактаў бакоў у сферы турызму. Сярод стымулюючых фактараў у гэтым напрамку адзначана наладжванне сяброўскіх сувязей паміж краінамі, а таксама багатая культурная і прыродная спадчына абедзвюх краін. Асобна бакі спыніліся на неабходнасці пашырэння інфармаванасці аб турыстычным патэнцыяле Беларусі і Пакістана. Дарэчы, у ходзе сустрэчы бакі дамовіліся аб прадастаўленні адзін аднаму для разгляду падрабязных турыстычных праграм. 

Трэба адзначыць, што ў Федэрацыі прафсаюзаў ужо назапашаны значны вопыт на рынку турыстычных паслуг. Перш за ўсё — па развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, распрацоўцы шырокага цыкла маршрутаў, накіраваных на знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі і дасягненнямі Беларусі. І канкрэтныя маршруты ў найбліжэйшы час будуць прапанаваны пакістанскім калегам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю