Top.Mail.Ru
258

Федэрацыя прафсаюзаў адзначае сваё 35-годдзе

За дабрабыт грамадзян, дастойную зарплату і стабільную работу прадпрыемстваў

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адзначыла сваё 35-годдзе. Фінальным акордам святкавання юбілею стаў урачысты сход, які сабраў у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў больш за 500 чалавек. Галоўным арыенцірам у рабоце самага буйнога грамадскага аб’яднання краіны на працягу ўсіх дзесяцігоддзяў былі людзі працы, а асноўнымі прынцыпамі — справядлівасць, давер, адзінства і салідарнасць.

Федэрацыя прафсаюзаў прайшла няпросты шлях разам са станаўленнем нашай суверэннай дзяржавы. Пра гэта нагадаў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір ПЯРЦОЎ

— Краінай пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта быў пройдзены вялікі шлях — ад няпростых 1990-х пасля развалу Савецкага Саюза, калі ніхто не разумеў, што рабіць і што будзе, да сённяшняга дня. У перыяд, калі эканоміка суверэннай дзяржавы яшчэ не была пабудавана, больш за ўсё ад тых узрушэнняў пакутаваў просты чалавек працы. Чалавек, на абарону якога, акрамя прафсаюзаў і кіраўніка дзяржавы, ніхто не мог стаць, бо ніхто не разумеў, што будзе. Былі парушаны эканамічныя сувязі, чахарда з валютай, гіперінфляцыя, калі за зарплату рабочы чалавек мог купіць сабе палову праязнога. Але ўжо тады была выбудавана тая сістэма, якая сёння з’яўляецца асновай справядлівых узаемаадносін дзяржавы, прафсаюзаў і чалавека працы, — адзначыў Уладзімір Пярцоў. 

Ён падкрэсліў, што Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды прытрымліваецца інтарэсаў нашай краіны.

— Як найбуйнейшае грамадскае аб’яднанне вы з’яўляецеся асноўным гульцом нашага палітычнага ландшафту і дастойным суб’ектам нашага грамадства, праводзячы вялікую работу, у тым ліку і патрыятычную, — адзначыў Уладзімір Пярцоў і зачытаў прывітальны адрас ад Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый СЯНЬКО падкрэсліў, што асноўнымі задачамі грамадскага аб’яднання сёння з’яўляюцца дабрабыт чалавека працы, дастойная зарплата і стабільная работа прадпрыемстваў.

— 5 кастрычніка 1990 года ўсе галіновыя прафсаюзы прыйшлі да адзінай думкі, што трэба аб'яднаць намаганні. Была створана Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, аб’яднанне, якое ўсе 35 гадоў збірала лепшыя традыцыі. І, вядома ж, гэтыя традыцыі аб’ядноўваліся і ўвасабляліся ў жыццё ва ўсіх калектывах краіны. Мы пастаянна ўдасканальваем сваю работу. Абсалютна ўсе нашы галіновыя прафсаюзы разумеюць агульную задачу. Наша мэта — добрае жыццё нашых грамадзян, добрая заработная плата, стабільная работа прадпрыемстваў, абароненасць і ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дні. Федэрацыя прафсаюзаў праз калектыўныя дагаворы, рашэнні, якія праводзяцца праз нас, разбірае канкрэтныя пытанні. І тут у нас поўнае разуменне паміж урадам, прафсаюзамі і наймальнікамі. Мы ганарымся гэтым дасягненнем. Яно стала магчымым дзякуючы, у першую чаргу, падпісанаму ў 1995 годзе ўказу, які даў штуршок сацыяльнаму партнёрству, — адзначыў Юрый Сянько.

Старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Вольга ЧАМАДАНАВА адзначыла, што вырасла не адно пакаленне людзей, якія давяраюць прафсаюзам: 

— Якая б дата сёння не адзначалася, усе члены прафсаюзных аб’яднанняў — гэта людзі працы. І быць абароненым у працоўных адносінах — вельмі важны момант. Сёння па лініі супрацоўніцтва палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў нам трэба шэраг праблемных пытанняў абмяркоўваць і вырашаць на карысць нашага грамадства. Упэўнена, што з прафсаюзным аб’яднаннем і нашай палітычнай партыяй «Белая Русь» будзе арганізавана не адно сумеснае мерапрыемства, якія ў першую чаргу будуць накіраваны на падтрымку ініцыятыў нашых людзей і на захаванне працоўных адносін.

Алена КРАВЕЦ

Чытайце таксама: Сацыяльнае партнёрства і актуальныя пытанні працоўных адносін абмеркавалі ў Мінску

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю