Top.Mail.Ru

«Фарміраванне асобы і выклікі часу». Калядныя чытанні адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы

XI Беларускія адукацыйныя Калядныя чытанні «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу» адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы, перадае БелТА.


Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адзначыў, што асноватворным сэнсам чытанняў сёлета з’яўляюцца словы, якія сустракаеш пры ўваходзе ў Нацыянальную бібліятэку, запісаныя першадрукаром Францыскам Скарынам: «Няхай дасканалы будзе чалавек Божы». «І сённяшнія чытанні закліканы, каб, разважаючы аб становішчы чалавека ў сучасным свеце і ацэньваючы тыя працэсы, якія праходзяць у маштабах усяго чалавецтва, зразумець і ўсвядоміць, што трэба на нашай беларускай зямлі і як добрае, карыснае нам выкарыстоўваць», — сказаў мітрапаліт.

Ён падкрэсліў, што спектр тэм для абмеркаванняў на чытаннях досыць шырокі. «Пачынаючы ад сферы IT-тэхналогій, штучнага інтэлекту і, вядома, вяртаючыся да спрадвечных асноў — што такое асвета чалавека, адукацыя, выхаванне яго і фарміраванне як вобраза Божага ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Вядома, гэта тэма, якая аб’ядноўвае людзей розных прафесій і рознага служэння ў грамадстве, гэта адукацыя, гэта сфера культуры, якая закліканая таксама казаць сваё значнае слова і дапамагаць сучаснаму чалавеку адрозніваць дабро і зло, але і пры гэтым падахвочваць чалавека тварыць дабро. Інфармацыйная сфера таксама важная, і яе слова ў сучасным свеце дапамагае нам больш і глыбей пачуць усё добрае і станоўчае», — падзяліўся мітрапаліт.

Ён звярнуў увагу, што чытанні адзначаны тэмай «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу». «Выклікі шматстайныя: гэта і страта маральных арыенціраў, размыццё паняцця самога прызначэння ў жыцці чалавека, паняцці сям’і, традыцыйных паняццяў, якія такія важныя для кожнай дзяржавы і для кожнага грамадства. Паняцці праўдзівасці, вернасці, сумленнасці, высакароднасці, любові да блізкіх сваіх і многае-многае іншае — тое, што робіць наша жыццё дабрэйшым і больш дасканалым. Мы не прыдумляем новага чалавека, новую асобу. Мы імкнёмся захаваць тое лепшае, што перадалі нам папярэднія пакаленні. Нам важна, каб у гэтым свеце, які хутка змяняецца, чалавек заставаўся чалавекам з вялікай літары — чалавекам, які жыве сваім унутраным глыбокім духоўным жыццём, ацэньваючы, што яму карысна, а што не», — падзяліўся Патрыяршы Экзарх.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю