Top.Mail.Ru
113

Фантыкі ў канапе: мінчанін скраў у суседа 1300 долараў ЗША і замяніў іх... сувенірнымі купюрамі

У Партызанскае РУУС звярнуўся 62-гадовы жыхар раёна, які паведаміў аб знікненні грашовых сродкаў з пакоя ў інтэрнаце.


Па словах старшага інспектара ДІГС Партызанскага РУУС Ульяны Сакалоўскай, аператыўнікі па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі 44-гадовага суседа заяўніка, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Устаноўлена, што затрыманы ведаў пра схованку ў канапе і ў момант адсутнасці суседа выкраў 1300 долараў ЗША. Каб пацярпелы не выявіў знікнення зберажэнняў, фігурант на бліжэйшым рынку набыў сувенірныя долары і змясціў іх у схованку.

Па словах фігуранта, пацярпелы сам расказаў пра месца захоўвання грошай. Частку з іх затрыманы перавёў на свой банкаўскі рахунак, астатняе патраціў на аплату тавараў з маркетплэйса.

Распачата крымінальная справа за крадзеж.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю