Top.Mail.Ru
175

Эйсмант: цікавасць беларусаў да мерча Першага не спадае

Цікавасць беларусаў да мерча Першага не спадае. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.

«Я вельмі ўдзячная ўсім беларусам, усім нашым людзям, за тое, што цікавасць да мерча Першага не спадае», — сказала прэс-сакратар.

Наталля Эйсмант адзначыла, што па-ранейшаму каласальнай папулярнасцю і попытам карыстаюцца майкі з такімі ўжо легендарнымі фразамі Аляксандра Лукашэнкі, як «Распранайся і працуй» або «Любімую не аддаюць».

Сёлета ў асартымент дадалі і навагоднюю цацку — ёлачную цацку ў выглядзе белага шпіца, які, вядома ж, асацыіруецца з прэзідэнцкім гадаванцам Умкам.

Першая партыя цацкі была раскуплена літаральна на працягу сутак. На днях выпусцілі дадатковую, але і яна, як расказала Наталля Эйсмант, ужо раскуплена. Роўна як і прэзідэнцкі каляндар.

«Нам вельмі прыемна, што людзі такім чынам — зусім простым, душэўным, чалавечым — судакранаюцца з вялікай палітыкай. І нам вельмі прыемна, што людзі хочуць, каб гэтыя рэчы былі ў іх дома. Гэта шмат пра што гаворыць», — сказала прэс-сакратар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю