Top.Mail.Ru

Эстонія ўвяла забарону на транзіт расійскага і беларускага збожжа праз свае парты

Урад Эстоніі сёння прыняў рашэнне аб увядзенні забароны на транзіт збожжа з Расіі і Беларусі праз свае парты. Пра гэта пішуць эстонскія СМІ, перадае БелТА.



Паводле слоў міністра замежных спраў Эстоніі Маргуса Цахкны, пазіцыя краіны была вядома. «Мы яшчэ ў верасні гаварылі, што няма сэнсу планаваць транспарціроўку расійскага збожжа праз Эстонію. Мы працуем разам з Латвіяй і Літвой, каб гарантаваць, што расійскае збожжа не будзе праходзіць транзітам праз парты краін Балтыі», — сказаў ён.

Транзіт расійскага збожжа праз Эстонію і да прыняцця гэтага рашэння практычна адсутнічаў, адзначаецца ў публікацыях эстонскіх медыя.

Між тым грузаабарот партоў Эстоніі па выніках першага квартала 2026 года скараціўся на 8,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульны аб’ём перавалкі грузаў склаў 4,8 млн т, што на 0,4 млн т менш, чым у першым квартале 2025 года. Спад грузаабароту прадаўжае тэндэнцыю апошніх гадоў. Эстонскія парты скарачаюць работнікаў і нясуць страты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю