Ілан Маск, які курыраваў ведамства па павышэнні эфектыўнасці работы ўрада ЗША (DOGE), прыняў рашэнне пакінуць палітычную арэну, паведамляе ТАСС.
Паводле звестак выдання The Washington Post, прычынай сталі складанасці ў рэалізацыі пастаўленых задач, а таксама асцярогі не толькі за асабістую бяспеку, але і бяспеку сям’і. Адзначаецца, што амерыканскі прадпрымальнік не меркаваў, што ўцягнутасць у палітыку справакуе хвалю крытыкі ў яго адрас і негатыўна адаб’ецца на бізнэсе. На дадзены момант мужчына плануе ўкладваць свае сілы ў развіццё кампаній Tesla і SpaceX.
Маск ужо заяўляў пра намер скараціць удзел у дзейнасці DOGE з мая гэтага года. Рашэнне рушыла ўслед пасля публікацыі фінансавай справаздачы Tesla, дзе чысты прыбытак за першы квартал 2025 года ўпаў на 71% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Эксперты лічаць, што зніжэнне даходаў часткова звязана з рэпутацыйнага стратамі з-за палітычнай актыўнасці І. Маска.