Top.Mail.Ru
98

Электрычкі могуць звязаць Пскоўскую і Віцебскую вобласці, Бранск і Гомель

Паміж Расіяй і Беларуссю плануюць запусціць прыгарадныя цягнікі


Прыгарадныя пасажырскія цягнікі могуць у перспектыве звязаць гарады Пскоўскай вобласці Расіі і Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама Бранскай вобласці Расіі і Гомельскай вобласці Беларусі, паведаміў РІА «Новости» першы намеснік начальніка дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка» Аляксандр Харашэвіч.

Цяпер Беларусь і Расія працуюць над запускам трансгранічных прыгарадных пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам паміж сумежнымі прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Цягнікі па маршрутах Смаленск — Віцебск і Смаленск — Орша плануецца запусціць у красавіку.

«Рэалізацыя праекта па арганізацыі трансгранічнага прыгараднага пасажырскага руху па маршрутах Смаленск — Віцебск і Смаленск — Орша стане значным этапам фарміравання адзінай транспартнай прасторы Саюзнай дзяржавы і створыць умовы для далейшага развіцця чыгуначных зносін на іншых прыгранічных напрамках», — сказаў Харашэвіч.

Паводле яго слоў, у тым ліку гэта могуць быць маршруты паміж Пскоўскай і Віцебскай абласцямі, а таксама паміж Бранскай і Гомельскай абласцямі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю