Top.Mail.Ru
173

Электронны сертыфікат, чат-бот і падрыхтоўка да тэсціравання. У РІКВ расказалі пра навінкі для абітурыентаў

З гэтага года для абітурыентаў стане даступнай электронная версія сертыфіката ЦЭ і ЦТ, завераная электронным лічбавым подпісам. Пра гэта расказалі у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў на прэс-мерапрыемстве, прымеркаваным да 25-годдзя ўстановы, перадае БелТА.



У цяперашні час у сістэме адукацыі краіны праводзіцца работа па ўкараненні электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ. Распрацоўкай дакументаў, сапраўднасць якіх будзе пацвярджацца электронным лічбавым подпісам, займаюцца спецыялісты Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Магчымасць прагляду электронных сертыфікатаў з асабістага кабінета ўдзельніка ЦЭ/ЦТ з’явіцца ўжо ў гэтым годзе. Электронны сертыфікат у тым ліку знізіць нагрузку на прыёмныя камісіі ВНУ, а таксама выключыць чалавечы фактар памылак пры унясенні даных.

Пакуль ён цалкам не замяняе папяровы варыянт, але з часам стане паўнавартаснай часткай лічбавай сістэмы адукацыі. 

«Мы працуем над забеспячэннем агульнарэспубліканскай сістэматызацыі электроннай чаргі з электроннымі сертыфікатамі, а таксама рэалізацыяй адзінай адукацыйнай праграмы РТ. Калі цяпер праграма дзеліцца на тры этапы, то мы плануем пабудаваць работу так, каб гэта быў адзін агульны этап працягласцю восем месяцаў з сапраўднай адукацыйнай праграмай падрыхтоўкі, у якую ўваходзяць курсы, відэалекцыі, кансультацыі. Як метадычны цэнтр мы будзем працягваць праводзіць навукова-даследчую работу ў сферы арганізацыі тэсціравання і ўдасканалення лічбавізацыі», — расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў. 


Ён таксама адзначыў, што высокую эфектыўнасць яшчэ ў перыяд леташняй уступнай кампаніі паказала даступнасць для абітурыентаў, якія здавалі ЦЭ і ЦТ, у асабістым кабінеце пасля атрымання адзнак за іспыт электроннай версіі бланка адказаў. «Гэта ў разы знізіла колькасць зваротаў на перагляд вынікаў экзамену. Летась нам паступіла ўсяго два такія звароты, у той час як у папярэднія іх колькасць даходзіла да тысячы. Дзіця само бачыць свой вынік — усё сумленна, празрыста і аб’ектыўна», — расказаў дырэктар. 

Расце папулярнасць тэлеграм-канала, які адмініструецца спецыялістамі інстытута, а таксама чат-бота, дзе абітурыенты могуць атрымаць адказ на самыя папулярныя пытанні ў рэжыме-анлайн.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю