Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 27 лістапада з 10:00 да 12:00 праводзіць спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для інвалідаў. Ён пройдзе на сайце e-vacancy.by. Пра гэта агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў сталічнай службе занятасці насельніцтва.
Суіскальнікі змогуць у рэжыме рэальнага часу азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе.
Будзе прапанавана каля 100 свабодных працоўных месцаў. Іх прадставяць УП «Святлопрыбор», ГА «БелТІЗ», ДУ «Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат «Гармонія», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ДУ «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў», ДУ «Гарадскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пралеска», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелаўтаМАЗ», УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска» і іншыя.
Па заканчэнні мерапрыемства ўсе актуальныя прапановы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці. Дадзеная электронная паслуга прапануецца ўсім жыхарам краіны і значна скарачае перыяд пошуку працы.