Упраўленне па рабоце, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама 22 студзеня правядзе электронны кірмаш вакансій, паведамілі БелТА ў гарвыканкаме.
Па традыцыі электронны кірмаш вакансій праводзіцца на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by. Гэты сэрвіс дазваляе ў анлайн-рэжыме напрамую наладзіць актыўны дыялог наймальніка з суіскальнікам. Патэнцыяльны работнік можа перадаць сваё рэзюмэ і ўдакладніць моманты, якія цікавяць.
Усіх зацікаўленых запрашаюць вывучыць прапановы электроннага кірмашу вакансій. Анлайн-мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00.