Top.Mail.Ru
123

Экстрэмальны забег «Ледзяны чалавек» пройдзе ў Гродне 21 лютага

Экстрэмальны забег «Ледзяны чалавек» збярэ ў Гродне атлетаў, якіх не палохаюць маразы, расказалі БелТА ў Гродзенскім гарадскім фізкультурна-спартыўным клубе.


У Гродне рыхтуюцца да экстрэмальнай спартыўнай падзеі. У суботу, 21 лютага, у лесапарку «Пышкі» адбудзецца забег «Ледзяны чалавек», прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны.

«Удзельнікам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 4,5 кіламетра ў суровых умовах. Абавязковае патрабаванне да мужчын, якія выйдуць на старт, — голы торс і шорты, жанчыны будуць бегчы дыстанцыю ў майках-топах і шортах», — растлумачыў старшыня ФСК Сяргей Цярэшка.


Удзельнічаць у арыгінальных спаборніцтвах змогуць спартсмены старэйшыя за 18 гадоў, Падлеткі — толькі з пісьмовага дазволу бацькоў. Першыя 70 фінішараў атрымаюць памятныя медалі, а ўсе ўдзельнікі і балельшчыкі пачастуюцца гарачай кашай і цёплай гарбатай.

«Рэгістрацыя на забег пачалася ўчора, сёння ўжо больш за дзесятак жадаючых заявіліся, — адзначыў Сяргей Цярэшка. — Упэўненыя, што забег будзе масавым. У Гродне такія мерапрыемствы папулярныя. Напрыклад, у традыцыйным „Забегу цвярозасці“ 1 студзеня ўдзельнічаюць сотні людзей. І маржоў у нас нямала, што паказваюць вадохрышчанскія купання.»


З гэтага года забег «Ледзяны чалавек» стане часткай спартыўнага календара горада, адзначылі ў фізкультурна-спартыўным клубе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю