Top.Mail.Ru

Эксперты — аб міратворчай пазіцыі нашай краіны і яе лідара

«Беларусь, праводзячы шматвектарную палітыку, ніколі не падводзіла сваіх партнёраў»

Сімвалічна і зусім невыпадкова, што падчас вялікіх перагавораў, якія датычацца не толькі лёсу Украіны, але і бяспекі на еўрапейскім кантыненце, а калі паглядзець глыбей, дык і на планеце ў цэлым, у цэнтры навін зноў гучаць Беларусь і імя яе лідара. Дзесяць гадоў назад Мінск стаў пляцоўкай, на якой кіраўнікі Расіі, Украіны, Германіі і Францыі шукалі выйсце з сітуацыі, якое б задаволіла ўсіх. Мінскія дамоўленасці сталі ўстойлівым выразам на доўгія гады, і, калі б «заходнія партнёры» і іхнія падапечныя ва Украіне іх выконвалі, не было б таго, што мы маем цяпер. Але нават тады, дзесяць гадоў назад, мудры палітык Лукашэнка, які ініцыяваў і арганізаваў сустрэчу ў Мінску, адзначаў: «Калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны далучыцца да гэтага працэсу».

Званок Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку непасрэдна з борта самалёта, на якім амерыканскі лідар накіроўваўся на Аляску на перагаворы з Уладзімірам Пуціным, стаў топавай навіной сусветных інфармагенцтваў нароўні з перагаворамі, якія павінны адбыцца. Літаральна ўслед за гэтым быў яшчэ адзін тэлефонны званок амерыканскага боку — Аляксандру Лукашэнку тэлефанаваў ужо прадстаўнік Прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Зноў гаварылі пра тады яшчэ маючыя адбыцца перагаворы на Алясцы. Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз (пасля размовы з Дональдам Трампам) выклаў свой пункт гледжання наконт сітуацыі ва Украіне.

Аб тым, што размова з ім будзе амерыканскаму прэзідэнту «архікарысная», Аляксандр Лукашэнка гаварыў у рэзанансным інтэрв’ю часопісу TІME. У тым жа інтэрв’ю, відэаверсія якога пасля выхаду набрала ўжо больш за 15 мільёнаў праглядаў, беларускі лідар яскрава патлумачыў у тым ліку і пазіцыю Уладзіміра Пуціна ва ўрэгуляванні сітуацыі вакол Украіны. Праз тыдзень пасля інтэрв’ю, незадоўга да перагавораў на Алясцы, была сустрэча лідараў Беларусі і Расіі на Валааме, дзе таксама абмяркоўваліся і перагаворы па Украіне. А назаўтра пасля ўласна перагавораў на Алясцы ў тэлефоннай размове раcійскі лідар падрабязна праінфармаваў свайго беларускага калегу аб выніках саміту «Расія — ЗША».

Увесь гэты ланцужок даступнай шырокай публіцы інфармацыі (а вялікая палітыка робіцца звычайна не публічна) сведчыць пра тое, што Беларусь на сёння вядучыя геапалітычныя гульцы разглядаюць як раўнапраўнага ўдзельніка планетарна важных працэсаў, а кіраўніка нашай краіны — як лідара, які іграе важную ролю ў перагаворных працэсах, у няпростым дыялогу Усходу і Захаду. Аб гэтым і ролі нашай краіны ў вялікай геапалітыцы — у меркаваннях нашых экспертаў.


Мост паміж Захадам і Усходам

Званок Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад пачаткам расійска-амерыканскага саміту на Алясцы сведчыць аб тым, што кіраўнік беларускай дзяржавы валодае аўтарытэтам узроўню лідараў сусветных дзяржаў. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі старшыня Каардынацыйнага савета Еўразійскага інфармацыйна-аналітычнага кансорцыума, экс-генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, паведамляе БелТА.

Бордюжа

— Я лічу, што адкрываюцца вочы ў многіх думаючых лідараў краін. І яны бачаць: проста за тое, што дзяржава мае сваю пазіцыю, абараняе свой суверэнітэт, яе нельга пастаянна падвяргаць санкцыям, палітычнаму ціску. І я думаю, што самы красамоўны прыклад — менавіта Беларусь. Беларусь падвяргалася каласальнай колькасці санкцый, не меншай колькасці, чым Расійская Федэрацыя. 

У свой час усе палітолагі пісалі, што толькі Беларусь у свеце мае абсалютны суверэнітэт, калі менавіта толькі кіраўніцтва Беларусі прымае тыя рашэнні, якія выгадныя для свайго народа. І менавіта за гэта нашы заходнія калегі, Еўрасаюз увесь час спрабаваў ажыццяўляць палітычны і эканамічны ціск на Беларусь. Думаю, Трамп убачыў рэальнае становішча спраў, што Беларусь сёння квітнеючая дзяржава, — сказаў Мікалай Бардзюжа.

Ён выказаў меркаванне, што гэтыя дзеянні Трампа, у тым ліку ўвага да невялікайкраіны, Беларусі, да лідара гэтай краіны, па-першае, гавораць аб аўтарытэце гэтага лідара, што ён чалавек, які знаходзіцца сапраўды на ўзроўні вышэйшых службовых асоб самых буйных краін па сваім аўтарытэце, прафесіяналізме, па незалежнасці. А з іншага боку, Трамп прадэманстраваў у тым ліку ўвагу да галоўнага саюзніка Расіі, тым самым яшчэ раз падкрэсліўшы, што ў яго ёсць шчырая цікавасць да Расійскай Федэрацыі, саюзнікаў Расійскай Федэрацыі, і ён не выключае, што гэтая цікавасць трансфармуецца ў добрае супрацоўніцтва. І калі тым больш ён прыняў запрашэнне прыехаць у Беларусь, гэта пачатак, можа быць, вельмі вялікага, добрага эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі з Беларуссю і Расіяй, яксаюзнікам Беларусі, — падкрэсліў Мікалай Бардзюжа.

На думку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродкам масавай інфармацыі Мікалая Бузіна, тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і ЗША — гэта разуменне ўкладу Рэспублікі Беларусь і асабіста Прэзідэнта ў нармалізацыю адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расійскай Федэрацыяй:

Бузин

— На працягу апошняга часу наш Прэзідэнт неаднаразова сустракаўся са спецпрадстаўнікамі Дональда Трампа, даваў інтэрв’ю замежным СМІ, у тым ліку Злучаных Штатаў, пастаянна размаўляў з Уладзімірам Пуціным. Ён станавіўся пэўным мостам паміж Захадам і Усходам, што дазваляе знайсці агульныя падыходы, знайсці тыя тэмы, тыя пункты, якія неабходна агаварыць дзвюм вялікім дзяржавам. На мой погляд, гэты дыялог і гэтая гутарка — менавіта прызнанне ўкладу Рэспублікі Беларусь у гэты працэс. Гэта прызнанне той пазітыўнай пазіцыі, якую на працягу многіх гадоў займае Беларусь, — сказаў Мікалай Бузін. — І самае галоўнае — гэта разбурэнне таго міфа, які на

працягу вялікага часу стварае Еўропа, што ў Рэспубліцы Беларусь нелегітымная ўлада, нелегітымны Прэзідэнт.

Тон размовы кіраўнікоў дзяржаў сведчыць аб тым, што яны паважліва ставяцца адзін да аднаго, адзначыў дэпутат.

— Яны паважліва ўспрымаюць пазіцыю адзін аднаго і гатовы да далейшага дыялогу. Выклікае пэўны аптымізм фраза, якую напісаў Дональд Трамп у сацсетцы: «Я чакаю сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь». Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што Беларусь — краіна, якая адбылася. Гэта краіна, якая, праводзячы шматвектарную палітыку, ніколі не падводзіла сваіх партнёраў. Якая з’яўляецца па-сапраўднаму суверэннай дзяржавай. Менавіта таму Прэзідэнт Злучаных Штатаў так шчыра і дастаткова цёпла размаўляў з нашым лідарам, — падкрэсліў ён. — Мы ніколі не перарываем адносіны. Мы заўсёды настроены на паважлівы двухбаковы дыялог.

Але што рабіць збеглым?

— Што да нашых збеглых, то ў іх сыходзіць глеба з-пад ног. Чарговы раз Дональд Трамп паказвае, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць рэальны кіраўнік. Ёсць рэальная ўлада, з якой можна размаўляць, з якой можна абмяркоўваць важныя пытанні і знаходзіць кансэнсус. Гэта значыць, той самы лідар заходняга свету адкрытым тэкстам гаворыць усім сваім васалам, што Беларусь — гэта суверэнная краіна, уладу якой ён прызнае, Прэзідэнта якой ён паважае і гатовы весці з імі дыялог. А што ім рабіць? Шукаць сабе альбо новых сюзерэнаў, альбо вяртацца дадому. Іх тут чакаюць, ім ёсць чым тут заняцца, — дадаў Мікалай Бузін.

Погляды на многія глабальныя праблемы сучаснасці супадаюць

На думку члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэя Крываносава, Мінск усё часцей успрымаецца як нейтральная перагаворная пляцоўка, здольная весці бесстаронні дыялог і з Захадам, і з Усходам:

— Факт абмеркавання ўкраінскага крызісу, блізкаўсходніх пытанняў дэманструе, што Мінск усё часцей успрымаецца як нейтральная перагаворная пляцоўка, здольная весці бесстаронні дыялог і з Захадам, і з Усходам.

Ён адзначае, што прынятае Трампам запрашэнне наведаць Беларусь можа стаць знакавай падзеяй, якая пацвярджае новы статус нашай краіны. Асабліва паказальна, што перагаворы адбыліся напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна, што падкрэслівае важкую ролю беларускага лідара ў міжнародных працэсах:

— Калі Беларусі ўдасца захаваць гэты статус, яна можа стаць важным пасрэднікам у вырашэнні глабальных канфліктаў. Гэта адкрывае перад Мінскам унікальную магчымасць заявіць пра сябе як пра значнага ўдзельніка сусветнай дыпламатыі.

Тэлефонная размова лідараў Амерыкі і Беларусі выклікае аптымізм у справе аднаўлення двухбаковых доўгатэрміновых і стабільных міжнародных адносін, з’яўляецца перадумовай для паляпшэння амерыкана-беларускага дыялогу і адкрывае новыя перспектывы супрацоўніцтва паміж суверэннымі дзяржавамі, упэўнены намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка.

Дьяченко.jpg

Ён звяртае ўвагу, што ў сяброўскай гутарцы прэзідэнтаў пераважала не толькі рэгіянальная тэматыка, але абмяркоўвалася і міжнародная праблематыка, а таксама сітуацыя, якая складваецца ў свеце ў цэлым:

— Амерыканцы бачаць той вялікі ўклад, які зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў справу забеспячэння міру на еўрапейскім кантыненце, у тым ліку ў стварэнне ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Украіны з самага пачатку яго ўзнікнення.

Эксперт таксама адзначае, што ў беларускага і цяперашняга амерыканскага кіраўніцтва супадаюць погляды на многія глабальныя праблемы сучаснасці:

— Напрыклад, іх пазіцыі блізкія па пытанні ўмацавання традыцыйных маральных каштоўнасцяў з выкарыстаннем духоўнага патэнцыялу сусветных рэлігій. Беларусь і Злучаныя Штаты таксама могуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць па многіх запатрабаваных сучасным жыццём напрамках міжнароднай палітыкі, уключаючы сферу процідзеяння экстрэмізму, барацьбу з тэрарызмам, наркатрафікам і пераадолення іншых праблем, якія хвалююць сусветную супольнасць.

Алег Дзячэнка канстатуе той факт, што сёння да кансерватыўна думаючых амерыканцаў прыходзіць разуменне неабходнасці сыходу ад канфрантацыі і пераходу да разрадкі міжнароднай напружанасці, збавення ад згубнай спадчыны ранейшай Вашынгтонскай адміністрацыі і адмовы ад агрэсіўных знешнепалітычных памкненняў часткі амерыканскага палітычнага істэблішменту, звязаных з жаданнем пастаянна ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін. Ён нагадвае, што знешні доўг ЗША і без гэтых дарагіх знешнепалітычных авантур дасягнуў у бягучым годзе гістарычнага максімуму і перавысіў 36 трыльёнаў долараў.

— Час патрабуе сумеснымі намаганнямі рашуча адмовіцца ад старых падыходаў, разарваць заганнае кола санкцыйных пакетаў, прыкрытых квятчастай «дэмакратычнай» фразеалогіяй, і знайсці прынцыпова новыя шляхі да вырашэння наспелых міжнародных праблем, — падкрэслівае суразмоўца.

— Бо ўсім відавочная безгрунтоўнасць і бесперспектыўнасць фінансава-эканамічных санкцый, якія ствараюць дадатковыя праблемы на дыпламатычным узроўні і не ўлічваюць рэалій сучасных сусветных працэсаў. Таму, перш за ўсё, трэба супрацоўнічаць у галіне эканомікі, што дазволіць кожнаму боку дадаткова атрымаць значныя выгады і перавагі.

Саміт на Алясцы — палітычная сенсацыя года

Галоўная ж падзея, за якой сачыў увесь свет, безумоўна, — гэта сустрэча лідараў Расіі і ЗША на Алясцы.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ігар Сяргееў перакананы, што гэта канструктыўны крок да ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, які доўжыцца больш за 11 гадоў:

Игорь Сергеев.jpg

— Дыялог наспеў ужо даўно. Мяркуючы па першых момантах — поціску рукі, добрым настроі, складзе дэлегацый у фармаце па тры чалавекі з кожнага боку, стала зразумела: размова пойдзе ў рэчышчы забеспячэння міру і бяспекі. Паведамленне аб тым, што кіраўнікі дзяржаў ляцяць з камандай спецыялістаў па эканоміцы, гандлі і іншых сфер дзейнасці, дазволіла выказаць здагадку аб магчымасці адмены санкцый і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а значыць — выканання першараднай задачы — урэгулявання канфлікту.

Дыялог лідараў наймацнейшых дзяржаў усяляе надзею на больш хуткае завяршэнне зацяжнога канфлікту, аднаўленне кантактаў і далейшае плённае супрацоўніцтва, адзначае сенатар:

— Тое, што адбываецца паміж Расіяй і Украінай, брацкімі народамі, — вялікая трагедыя, боль якой будзе яшчэ доўга адгукацца ў сэрцах пацярпелых людзей і іх родных і блізкіх. Каб выбудаваць доўгатэрміновыя адносіны, трэба ліквідаваць усе першапрычыны, якія прывялі да крызісу.

Што датычыцца яго ўрэгулявання, намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель у эфіры тэлеканала СТБ звярнуў увагу, што яшчэ да пачатку перагавораў асноўным лейтматывам многія лічылі пытанне аб спыненні агню ва Украіне:

Богодель

— Разам з тым было і разуменне таго, што вырашэнне гэтых пытанняў у адсутнасць прадстаўнікоў Еўропы і Украіны бесперспектыўнае. Усё пачалося на Алясцы. Напэўна, не зусім. Шматвектарная пазіцыя Мінска дазваляе весці перагаворы з нашай дапамогай без рэпутацыйных страт нават самым супрацьлеглым блокам. Не варта думаць, што пяць раундаў перагавораў з людзьмі з каманды Трампа былі прысвечаны лёсу збеглых, гэта быў толькі штрых. Перагаворы былі прысвечаны лёсу ўсходнееўрапейскай бяспекі.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега, каментуючы вынікі перагавораў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якія завяршыліся на Алясцы, звяртае ўвагу на тое, што было б як мінімум неабдумана чакаць ад першай сустрэчы лідараў дзвюх вядучых краін свету нейкіх прарыўных рашэнняў:

людмила сапего.jpg

— Як паказвае дыпламатычная практыка, вырашэнне задач падобнай складанасці патрабуе нямала часу і асцярожных, старанна вывераных крокаў. Але калі ў кожнага з бакоў ёсць імкненне вырашыць наяўныя праблемы мірным шляхам, то агульныя падыходы абавязкова знойдуцца. 

На жаль, ва Украіны і яе куратараў з ЕС падобнага імкнення пакуль не назіраецца. Невыпадкова падчас выхаду да прэсы Уладзімір Пуцін выказаў некаторыя асцярогі з нагоды спроб зрыву працэсу мірнага ўрэгулявання з іх боку. Што цалкам вытлумачальна: у выпадку поўнамаштабнага спынення канфлікту, на чым прынцыпова настойвае расійскі бок, кіраўнікам краін Еўрасаюза прыйдзецца павярнуццатварам да тых эканамічных і сацыяльных праблем, якія апошнім часам 

літаральна захліснулі іх краіны. І якія дагэтуль тлумачацца імі неабходнасцю процідзеяння ўяўнай расійска-беларускай пагрозе. Гэтая вельмі недальнабачная пазіцыя ўжо паставіла еўрапейскі кантынент на мяжу вялікай вайны. Каб пазбегнуць яе, Дональд Трамп заклікаў ЕС і Украіну далучыцца да распачатага мірнага працэсу з улікам таго, што Расія з’яўляецца адной з магутных у ваенных адносінах краін свету.

У цэлым жа, канстатуе сенатар, саміт на Алясцы можна лічыць палітычнай сенсацыяй года, здольнай кардынальна паўплываць на паляпшэнне сітуацыі як у зоне расійска-ўкраінскага канфлікту, так і свету ў цэлым.

Не ўсе імкнуцца да развязкі канфлікту

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч у эфіры «Альфа радыё» звяртае ўвагу, што сам факт сустрэчы — гэта ўжо велізарны плюс для таго, каб хоць неяк пачаць рухацца да міру:

Клишевич

— Мы бачым, што гэтаму міру многія супраціўляюцца, у тым ліку і заходнія палітыкі, таму што гэта адразу абнуляе палітычны рэйтынг тых лідараў, якія забіралі велізарныя сумы ў падаткаплацельшчыкаў і ўкладвалі ў вайну. І абвясціць, што ўсё гэта спыняецца, што яны прайгралі, — для іх гэта палітычная смерць. Ніхто з іх не думае пра ўкраінскі народ, тым больш пра нашых братоў-расіян. Іх задача — ваяваць да самага апошняга ўкраінца.

На думку эксперта, еўрапейскія лідары, як і палітычнае кіраўніцтва Украіны, у любым выпадку будуць шукаць станоўчыя для сябе варыянты выхаду з гэтай сітуацыі:

— Кіеў не ўзяты расійскімі войскамі — выходзіць, вайна не прайграная, а значыць, гэты час для таго, каб падрыхтавацца да пэўнага рэваншу. Вось як яны разважаюць. Цяпер пытанне зрушылася з мёртвай кропкі. Працэс ідзе вельмі павольна, але гэта і зразумела, бо такія пытанні хутка не вырашаюцца. Краевугольны камень, вакол якога сёння развіваецца сітуацыя ва Украіне, — гэта само палітычнае кіраўніцтва гэтай краіны. Калі іх пазіцыя захаваецца, калі гэта ж палітычнае кіраўніцтва застанецца і пасля магчымых мірных пагадненняў, то ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Мы ўвесь час будзем чакаць абвастрэння сітуацыі.

На думку парламентарыя, развязка ў першую чаргу ўпіраецца ў палітычнае кіраўніцтва Украіны:

— Хто заўтра будзе кіраваць гэтай краінай? Тыя, хто сёння падтрымліваюць вайну і знаходзяцца пад кантролем французскага, нямецкага, англійскага палітычнага істэблішменту? Ці гэта будуць прадстаўнікі амерыканскіх рэспубліканцаў? Тады, вядома, сітуацыя можа пайсці зусім па іншай траекторыі. Мы назіраем гэтую ваенна-

палітычную развязку, знаходзячыся ў інфармацыйным эпіцэнтры гістарычнай падзеі. Самае жахлівае — у гэтай барацьбе ніхто не думае пра ўкраінцаў, пра простых людзей, якія гінуць кожны дзень. Думаюць пра фінансы, пра Нобелеўскую прэмію, пра тое, каб захаваць свой палітычны твар. А наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка думае пра самае галоўнае — пра жыццё нашага братняга ўкраінскага народа, якога кожны дзень іх палітычнае кіраўніцтва бяздарна расходуе. Гэта трагедыя, якая адлюстроўваецца і ў нашых сэрцах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю