Top.Mail.Ru
242

Эксперт: заходнія палітычныя эліты спрабуюць сцерці памяць пра Вялікую Перамогу

Пра гэта заявіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Аляксандр Шпакоўскі ў сваім тэлеграм-канале «Шпакоўскі. Па сутнасці», каментуючы магутнае выступленне кіраўніка дзяржавы на форуме «Вялікая спадчына — агульная будучыня». 


Палітолаг акцэнтуе ўвагу на паняцці «саюзнікі»:

— Тыя, хто захаваў святую памяць аб Вялікай Перамозе. І пытанне не толькі ў тым, што хрыбет гідры нацызму зламаў менавіта савецкі народ. 

Ён канстатуе: не менш важным з’яўляецца той факт, што менавіта Савецкі Саюз падвергнуўся дагэтуль нябачанай ваеннай агрэсіі, стаў аб’ектам палітыкі генацыду, саўдзельнікамі якой сталі палітычныя эліты і народы многіх краін Захаду.

— Гэты факт яны спрабуюць упарта сцерці і забыцца, на існаванне Брэсцкай крэпасці, Хатыні, Мамаева кургана, Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату не дазваляюць гэта зрабіць, — падкрэсліў Аляксандр Шпакоўскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю