Аб гэтым заявіў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч на пасяджэнні рабочай групы БРІКС па даследаванні пытанняў канкурэнцыі на харчовых рынках, прадставіўшы вопыт ЕЭК у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Мерапрыемства прайшло ў сталіцы Егіпта — Каіры, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Максім Ермаловіч адзначыў, што абмен вопытам і методыкамі паміж ЕАЭС і БРІКС дазволіць значна ўзмацніць эфектыўнасць работы ў сферы канкурэнцыі.
— Агульнымі рэкамендацыямі пры правядзенні галіновага даследавання БРІКС могуць быць першачарговая распрацоўка выразнай метадалогіі, уключаючы алгарытм, мэты і задачы даследавання. Немалаважным фактарам з’яўляецца работа ў цесным кантакце з дзяржаўнымі органамі. Толькі аб’ядноўваючы намаганні, можна стварыць сістэмную аснову для развіцця адкрытых і справядлівых рынкаў, — заявіў міністр ЕЭК.
Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала забеспячэнне роўных умоў канкурэнцыі для ўдзельнікаў глабальнага гандлю харчаваннем.
.jpg)
Адной з ключавых прапаноў стала ініцыятыва правядзення сумеснага галіновага даследавання сіламі краін БРІКС, накіраванага на выяўленне і ліквідацыю рыначных бар’ераў, якія ўплываюць на канкурэнцыю на рынках.
Сустрэча стала пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу вядучых экспертаў, дзяржаўных структур і акадэмічнай супольнасці, накіраванага на выпрацоўку сумесных рашэнняў для забеспячэння сумленнай канкурэнцыі ў глабальным гандлі харчаваннем. Таксама ў ходзе пасяджэння ўдзельнікі разгледзелі праект стварэння збожжавай біржы БРІКС.
Ініцыятыва па яе стварэнні накіравана на фарміраванне празрыстай і канкурэнтнай сістэмы гандлю збожжам у краінах БРІКС, а таксама на распрацоўку адзіных правілаў работы біржы з улікам наднацыянальнага вопыту канкурэнтнага рэгулявання. На першым этапе праекта плануецца ажыццяўляць гандаль ключавымі збожжавымі культурамі, а ў далейшым функцыянал будзе пашыраны на іншыя сферы.
Прадстаўнікі канкурэнтных ведамстваў і эксперты таварных біржаў разгледзелі інстытуцыйныя, тэхналагічныя і прававыя аспекты па стварэнні платформы, надаўшы асаблівую ўвагу празрыстасці здзелак, устойлівасці харчовых ланцужкоў паставак і фарміраванню ўмоў для сумленнай канкурэнцыі.
Таксама абмяркоўваліся перспектывы абмену данымі і ўкаранення лічбавых інструментаў у сусветны аграрны рынак.
Асобная ўвага была нададзена лічбавым рашэнням стварэння біржавога механізму, патэнцыяльным вынікам і чаканням ад яго ўкаранення, магчымасці распрацоўкі цэнавых індыкатараў, фарміраванню міжнароднага цэнавага агенцтва БРІКС.
— Стварэнне біржы — гэта магчымасць зрабіць збожжавы рынак больш сумленным і прадказальным. Мы закладваем прынцыпы канкурэнцыі, якія абароняць вытворцаў і спажыўцоў ад штучнага дэфіцыту і цэнавых спекуляцый, — адзначыў Максім Ермаловіч. — Праект закліканы стаць важным інструментам умацавання харчовай бяспекі і развіцця канкурэнцыі.