— Сучасныя міжнародныя стасункі перажываюць кардынальныя структурныя змены, якіх не было, напэўна, чвэрць стагоддзя, — адзначае суразмоўца. — Мы з’яўляемся не толькі відавочцамі, але і прамымі ўдзельнікамі павароту ад «аднапалярнага» да фарміравання «шматпалярнага» справядлівага міжнароднага парадку. Перыяд глабальнага дамінавання краін Глабальнай поўначы няўхільна сыходзіць у мінулае, нягледзячы на спробы іх лідараў захаваць за сабой былую каланіяльную і імперскую веліч. Палітычны прагноз вядомага нямецкага філосафа Освальда Шпэнглера аб «заходзе Еўропы» спраўджваецца ў наш час і гэта ўжо гістарычны факт.
Парламентарый канстатуе: на сусветную арэну выходзяць маладыя дзяржавы глабальнага Поўдня, якія дынамічна развіваюцца, валодаюць велізарнымі прыроднымі і чалавечымі рэсурсамі і перажылі трагічныя перыяды сваёй гісторыі, абумоўленыя еўрапейскай каланіяльнай палітыкай і больш за паўстагоддзя таму назад якія сталі на шлях пабудовы ўласнай дзяржаўнасці ў выніку гераічнай і кровапралітнай нацыянальна-вызваленчай барацьбы з заходнімі каланізатарамі.
— Калісьці гэтыя краіны называлі «трэцім светам», падкрэсліваючы эканамічную і палітычную адсталасць ад так званага «цывілізаванага» Захаду. Сёння ж яны валодаюць высокім патэнцыялам эканамічнага росту і рынкавай эканомікі, а такія дзяржавы, як, напрыклад, Кітай і Індыя яшчэ з эпохі Старажытнага свету, фактычна з калыскі чалавецтва, адыгрывалі і працягваюць адыгрываць важную ролю ў сусветна-гістарычным працэсе, — нагадвае эксперт. — У цяперашні час азіяцкія, афрыканскія і лацінаамерыканскія краіны функцыянуюць у новым фармаце міжнародных адносін, у прыватнасці, узаемадзейнічаюць на пляцоўках БРІКС і ШАС.
Ён падкрэслівае: рост геапалітычнага і геаэканамічнага ўплыву ШАС відавочны:
— Саміт у Цяньцзіне з удзелам 30 лідараў краін і інтэграцыйных структур прыцягнуў увагу ўсёй сусветнай супольнасці, а ваенны парад у Пекіне з дэманстрацыяй сучасных узбраенняў выклікаў экзістэнцыяльныя перажыванні ў амерыканцаў, якія нервуюцца з нагоды ператварэння Кітая з суб’екта рэгіянальнай, Азіяцка-Ціхаакіянскай палітыкі ў лідара сусветнага маштабу.

Парламентарый перакананы: «шанхайскі трэк» сёння прывабны і для тых краін, якія размешчаны ўдалечыні ад «шаўковага шляху», але з цікавасцю разглядаюць прадстаўленую магчымасць ужо ў бліжэйшай перспектыве падхапіць «шанхайскі дух» і далучыцца да гэтай уплывовай арганізацыі.

— Што ж тычыцца нацыянальных інтарэсаў Беларусі, то паўнапраўнае сяброўства дазволіла нам умацаваць свае і без таго моцныя пазіцыі ў краінах «Шанхайскай дзясяткі», якія ў сваёй сукупнасці аб’ядноўваюць палову насельніцтва Зямлі і прывабныя з эканамічнага пункту гледжання, — лічыць суразмоўца. — Так, мы не ўтойваем нашых мэт — з дапамогай гэтай формы міжнароднага супрацоўніцтва забяспечыць выніковае вырашэнне канкрэтных эканамічных задач, звязаных, перш за ўсё з забеспячэннем экспарту беларускай прадукцыі на сусветныя рынкі. Гэта, як кажуць, матэрыяльны базіс. Бо толькі ўлічанае насельніцтва Кітая і Індыі складае звыш двух мільярдаў 860 мільёнаў чалавек.
Такім чынам, ацэньвае эксперт, патэнцыйны рынак рэальных спажыўцоў рознай беларускай прадукцыі велізарны:
— Харчовыя тавары, адзенне, абсталяванне, прыборы і машыны, а таксама адукацыйныя і медыцынскія паслугі, навуковыя распрацоўкі і тэхналогіі, а таксама шмат чаго іншага, пра што заўчасна казаць сёння, выдатна «заходзіць» у краіны «Шанхайскага духу».
Далей рашэнне пула надбудовачных задач мае дачыненне да палітыка-дыпламатычнага, навукова-інавацыйнага, адукацыйнага, культурнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння:
— Таму ва ўзаемаадносінах з краінамі-членамі ШАС Беларусь кіруецца доўгатэрміновай палітыка-эканамічнай стратэгіяй. Адсюль і тая ўвага, якую надае наш Прэзідэнт пытанням развіцця лагістыкі, транспартнай структуры, новых тэхналогій, стварэння альтэрнатыўных фінансавых устаноў і інструментаў, забеспячэння рэгіянальнай і сусветнай бяспекі, захавання нормаў міжнароднага права. Гэтыя і многія іншыя праблемы Кіраўнік дзяржавы адкрыта падымае падчас сваіх выступленняў на міжнародных самітах і двухбаковых перамовах з замежнымі партнёрамі.

Парламентарый звяртае ўвагу на наступнае:
— Дзелавыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія адбыліся ў Кітаі, са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі, прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам, Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, прэзідэнтам Інданезіі Прабава Субіянта, прэзідэнтамі Зімбабвэ і Конга Эмерсанам Мнангагвай і Дэні Сасу-Нгеса, з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцо, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітая паказалі ўсёй сусветнай супольнасці ўзрастаючую ролю нашай краіны ў сістэме міжнародна-палітычных сувязяў. Самае важнае, што прынцыпы пабудовы і развіцця ШАС адпавядаюць рознабаковым інтарэсам беларускай дзяржавы, якая паслядоўна праводзіць збалансаваную шматвектарную знешнюю палітыку.

У завяршэнне Алег Дзячэнка акцэнтуе ўвагу на наступным:
— Калі ў сусветным маштабе ўвасобіць у жыццё «шанхайскія прынцыпы», то чалавецтва зможа на дзесяцігоддзі забыцца аб глабальных праблемах сучаснасці, такіх як забруджванне навакольнага асяроддзя, недахоп харчавання, энергетычных і сыравінных рэсурсаў, рэгіянальныя і сусветныя ўзброеныя канфлікты, каб грунтоўна падрыхтавацца да новых глабальных выклікаў прыроднага і тэхнагеннага характару, якія, як кажуць нашы выбаршчыкі, не за гарамі.