Top.Mail.Ru
227

Эксперт: Беларусь дэманструе прыклад сістэмнага падыходу да харчовай бяспекі

Пра гэта карэспандэнту zviazda.by заявіла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк.



— Прымаючы з дакладам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, Прэзідэнт у тым ліку звярнуў увагу на работу аграпрамысловага комплексу — кантроль вытворчасці, продаж, экспарт. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы ўказаў, што аб’ёмы вытворчасці свініны аднаўляюцца недастатковымі тэмпамі, а аб’ёмы вырабленага сметанковага масла на складах пакуль яшчэ застаюцца вялікія, — звярнула ўвагу парламентарый. 

Яна падкрэсліла, што пытанне забеспячэння харчаваннем, якасным, бяспечным, у патрэбных аб’ёмах, у цэнтры пастаяннай увагі Прэзідэнта, а харчовая бяспека — найважнейшы складнік нацыянальнай бяспекі:

— Бо гэта стрыжань стабільнасці, дабрабыту, аснова ўстойлівага развіцця краіны, захавання здароўя і якасці жыцця людзей.

Эксперт адзначае той факт, што Беларусь на працягу многіх гадоў дэманструе прыклад сістэмнага, прадуманага падыходу да харчовай бяспекі. 

— Сёння мы маем высокую ступень самадастатковасці ў вытворчасці асноўных для нас відаў харчавання. І, напрыклад, па вытворчасці збожжа і агародніны на душу наша краіна ўваходзіць у пяцёрку краін — лідараў СНД. Хоць яшчэ ў 1990-я (як многія памятаюць, а маладыя пакаленні з цяжкасцю ўяўляюць) пустыя паліцы ў прадуктовых магазінах былі рэальнасцю, — нагадвае суразмоўніца. 

Яна акцэнтуе ўвагу на тым, што ў фокусе пастаяннай увагі кіраўніцтва краіны — удасканаленне, падтрымка аграрнага сектара, укараненне сучасных тэхналогій вытворчасці і перапрацоўкі, рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў:

— Гэта значыць, робяцца ўсе захады, каб у людзей заўсёды быў шырокі выбар прадуктаў харчавання, паўтаруся, якасных, бяспечных і, безумоўна, смачных і карысных. 

Акрамя таго, Беларусь узмацняе свае пазіцыі як удзельнік міжнароднага рынку харчовых тавараў, канстатуе эксперт:

— Наша краіна здольная пастаўляць на экспарт шырокі асартымент высакаякаснай прадукцыі. І попыт, запыт на тавары пад маркай «Зроблена ў Беларусі» пастаянна расце. 

Як адзін з нядаўніх прыкладаў Ала Смаляк прывяла Калінкавіцкі малочны камбінат, які ў супрацоўніцтве з кітайскім партнёрам запусціў новую лінію па вытворчасці цукерак з сухога малака.

— Няма сумненняў, што яны прыйдуцца даспадобы спажыўцам у Паднябеснай. Рэалізацыя праекта дазволіць прадпрыемству ў тым ліку нарасціць экспартную выручку, — рэзюмавала эксперт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю