Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас круглага стала на тэму «Будучыня ЕАЭС: Беларусь на перадавой інтэграцыйных працэсаў. Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС», які праходзіў на пляцоўцы РУП «БелТА».
Як нагадала намеснік міністра, у снежні 2020-га былі зацверджаны Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — 2025. План мерапрыемстваў па іх рэалізацыі ўключае падрыхтоўку 60 нарматыўна-прававых актаў, 13 міжнародных дагавораў, 25 паправак у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе.
Яна адзначыла, што на сёння ўжо выканана каля 75 % запланаваных мерапрыемстваў, і прывяла прыклады ключавых, якія былі рэалізаваны ў 2024-м:
— Для абароны ўнутранага рынку ЕАЭС удасканалены механізм прыняцця рашэнняў аб прымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.
У сферы прамысловага супрацоўніцтва зацверджаны сярэднетэрміновыя арыенціры развіцця, запрацаваў механізм стымулявання прамысловай кааперацыі — рэалізоўваюцца першыя кааперацыйныя праекты.
У АПК сфарміраваны Сумесныя прагнозы развіцця галіны, балансы попыту і прапановы па асноўных сельскагаспадарчых таварах.
У сферы турызму сфарміраваны карты сумесных еўразійскіх турыстычных маршрутаў. У іх інфармацыя пра больш чым 400 еўразійскіх турыстычных аб’ектаў, 38 маршрутаў.
Алеся Абраменка адзначыла, што ў год старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС наша краіна мае намер усяляк садзейнічаць таму, каб у 2025 годзе стратэгія была выканана ў поўным аб’ёме з улікам нацыянальных інтарэсаў.