Top.Mail.Ru

ЕЭК устанавіла антыдэмпінгавую пошліну на свечкі запальвання з КНР, але з агаворкамі

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) устанавіла антыдэмпінгавую пошліну на ўвоз свечак запальвання з КНР на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

«Рашэнне прынята для абароны вытворцаў Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам даручэння кіраўнікоў урадаў нашых краін, якія ўзгаднілі асноўныя параметры меры. Стаўка антыдэмпінгавай пошліны вызначана ў памеры 17,23 працэнта», — пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Паводле яго слоў, адначасова ўстаноўлены штогадовыя аб’ёмы ўвозу, у рамках якіх гэта пошліна не спаганяецца. Названыя аб’ёмы для Арменіі складуць 500 тыс. штук, для Беларусі — 1,8 млн штук, для Казахстана — 6 млн штук, для Кыргызстана — 500 тыс. штук. 

«Прадугледжваецца прыняцце краінамі неабходных крокаў па недапушчэнні вывазу са сваіх тэрыторый свечак запальвання, увезеных без спагнання антыдэмпінгавай пошліны, у тым ліку праз увядзенне ліцэнзавання або выдачы пацвярджэння мэтавага прызначэння для вытворчасці маторных транспартных сродкаў і іх наступнага гарантыйнага абслугоўвання», — дадалі ў ЕЭК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю