Top.Mail.Ru
223

ЕАБР: у Беларусі захоўваецца высокі тэмп росту заробкаў


Рэальная заработная плата вырасла на 7,6 % у ліпені (у гадавым выражэнні) пасля 9,6 % у чэрвені 2025 года, адзначаецца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.

Пры гэтым, звяртаюць увагу аналітыкі, у бюджэтным сектары назіраецца паскарэнне росту заробкаў: 10,2 % у ліпені ў гадавым выражэнні пасля 9,7 % у чэрвені.

На іх думку, захаванне высокага тэмпу росту аплаты працы працягне падтрымліваць унутраны попыт.

Дарэчы, рост даходаў насельніцтва плануецца прадоўжыць і ў наступным годзе. Такую перспектыву агучыў міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы 20 жніўня з дакладам на пасяджэнні Савета Міністраў падчас разгляду прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучы год. Паводле яго слоў, выкананне вытворчай, інвестыцыйнай і экспартнай праграм дасць магчымасць забяспечыць у 2026 годзе рост рэальных даходаў насельніцтва на 4,8 %.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю