Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе адзначаюць, што інфляцыя ў Беларусі па выніках 2025 года склала 6,8 % у гадавым выражэнні, знізіўшыся з 7 % у лістападзе.
— Харчовая інфляцыя запаволілася да 9 % год да года пасля 9,9 % месяцам раней, — адзначаецца ў аглядзе і тлумачыцца, за кошт чаго: — Гэта было абумоўлена істотным зніжэннем тэмпаў росту коштаў сезоннай агародніны і садавіны — да 1,3 % у гадавым вылічэнні з 12,7 % у лістападзе.
Разам з тым, аналітыкі канстатуюць рост коштаў на нехарчовыя тавары на 3 % год да года (пасля 2,8 % у лістападзе). Інфляцыя ў сектары паслуг паскорылася да 8 % з 7,7 % месяцам раней. Базавая інфляцыя павысілася да 7,3 % год да года пасля 7 % у лістападзе, перапыніўшы зніжэнне, якое доўжылася чатыры месяцы запар.
— На фоне высокай спажывецкай актыўнасці і павышэння стаўкі ПДВ у Расіі чакаем захавання інфляцыі ў 2026 годзе паблізу абноўленага мэтавага арыенціру на ўзроўні 7 %, — прагназуюць у ЕАБР.