Гэта вынікае са штотыднёвага макраэканамічнага агляду Еўразійскага банка развіцця.
У дакуменце канстатуецца, што рэальныя заработныя платы ў нашай краіне павялічыліся на 6,1 % год да года ў снежні 2025-га, захаваўшы тэмпы на ўзроўні лістапада. Пры гэтым у бюджэтным сектары захоўваецца апераджальны тэмп росту: 10,5 % у гадавым выражэнні ў снежні пасля 10 % у лістападзе. У цэлым за 2025 год заработная плата ў рэальным выражэнні вырасла на 9 %, у тым ліку ў бюджэтных арганізацыях — на 11,3 %, канстатуецца ў аглядзе.
— Чакаем працягу павышэння заробкаў на фоне прынятай пастановы аб павышэнні базавай стаўкі аплаты працы на 8,8 % з 1 студзеня 2026 года, што падтрымае ўнутраны попыт, — прагназуюць аналітыкі ЕАБР.