Еўразійскі банк развіцця прагназуе інфляцыю ў Беларусі каля 5% па выніках года, што ніжэй за ўстаноўлены на 2026 год гранічны параметр у 7%. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на штотыднёвы макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
«Інфляцыя ў Беларусі павысілася да 4,6% у гадавым выражэнні ў верасні 2026 года пасля 4,5% месяцам раней. Асноўны ўклад унеслі нехарчовыя тавары: рост цэн паскорыўся да 3,7% з 3,2% пасля скарачэння пераліку рэгуляваных тавараў. Яшчэ адным фактарам сталі паслугі, якія падаражэлі на 9% у гадавым выражэнні пасля 8,7% у жніўні. На гэтым фоне прагназуем інфляцыю каля 5% па выніках года», — адзначылі ў ЕАБР.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка раней адзначаў, што прырост спажывецкіх цэн у 2026 годзе ніжэйшы за мэтавую траекторыю. У 2027 годзе інфляцыя павінна быць не вышэйшай за 6%, але таксама плануецца дасягнуць паказчыкаў, ніжэйшых за гэты ўзровень. «Мы зробім усё магчымае, каб у 2027 годзе рост цэн у эканоміцы не перавысіў 5%. Гэта дапаможа інфляцыі замацавацца на даволі нізкім узроўні ў сярэднетэрміновай перспектыве», — сказаў ён.