Top.Mail.Ru

ЕАБР: Адным з ключавых драйвераў росту эканомікі Беларусі ў студзені было будаўніцтва

У Беларусі працягваецца пашырэнне дзелавой актыўнасці. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БелТА.


ВУП краіны павялічыўся на 3,7 працэнта ў студзені бягучага года. Рост быў сфарміраваны пераважна сектарамі, арыентаванымі на спажывецкі попыт, і будаўніцтвам. Рознічны тавараабарот вырас на 12,2 працэнта, аб’ём будаўнічых работ, паводле папярэдніх даных, на 11,2 працэнта. Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 20,4 працэнта на фоне стымулюючых мер урада.

У ключавым драйверы эканомікі папярэдняга года — прамысловасці рост выпуску склаўся некалькі ніжэй за тэмпы росту ВУП — 2,9 працэнта.

Еўразійскі банк развіцця ў 2025 годзе прагназуе рост ВУП для Беларусі на 2,6 працэнта. Мэтавы прагноз краіны — 4,1 працэнта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю