Top.Mail.Ru

Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання дапусціла беларусаў да ўдзелу ў сваіх турнірах

Выканаўчы камітэт Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання (EFC) прыняў рашэнне аб аднаўленні федэрацый фехтавання Беларусі і Расіі ў якасці членаў арганізацыі, паведамляе БелТА.


Федэрацыі фехтавання Беларусі і Расіі адноўлены на часовай аснове да наступнага Кангрэса EFC. Нашы фехтавальшчыкі зноў могуць выступаць на ўсіх спаборніцтвах, якія праходзяць пад эгідай EFC, у тым ліку пяршынствах Еўропы сярод моладзі, юніёраў і юнакоў, а таксама ў спаборніцтвах Еўрапейскага маладзёжнага, кадэцкага і дзіцячага цыклаў.

У адпаведнасці з рашэннем Кангрэса Еўрапейскай канфедэрацыі фехтавання беларускія спартсмены будуць удзельнічаць у турнірах EFC у нейтральным статусе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю