Top.Mail.Ru
282

«Еўрагандаль» першы ў Беларусі запускае лічбавую сістэму праверкі ўзросту пакупнікоў


Кампанія «Еўрагандаль» запусціла лічбавую праверку ўзросту пры куплі тавараў з заканадаўчымі абмежаваннямі на касах самаабслугоўвання. 

Гэта робіць працэс пакупак у крамах «Еўраопт» і «Хіт!» яшчэ больш простым, зручным і хуткім. Цяпер пацвердзіць паўналецце можна з дапамогай QR-кода ў дадатку «Еплюс».

Гаворка ідзе аб тэхналогіі на базе мабільнага дадатку «Еплюс» і міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ) — лічбавай платформы, якая забяспечвае праверку даных аб асобе і ўзросце карыстальніка. Пакупніку дастаткова адзін раз пацвердзіць узрост — і пасля больш не патрабуецца кожны раз прад’яўляць пашпарт. Пацверджаны статус захоўваецца ў дадатку «Еплюс», а для пакупак дастаткова паказаць QR-код на касе самаабслугоўвання (КСА) у крамах «Еўраопт» і «Хіт!».

Як гэта працуе пры пакупках на касах самаабслугоўвання

Крок 1. Верыфікацыя ў дадатку «Еплюс»

У раздзеле «Узрост» карыстальнік праходзіць праверку праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ) — платформу для дыстанцыйнай верыфікацыі асобы і ўзросту. Пацвярджэнне патрабуецца выканаць толькі адзін раз, пасля чаго статус захоўваецца ў дадатку.

Крок 2. Купля на касе самаабслугоўвання

Калі тавар падлягае ўзроставаму кантролю, пакупніку дастаткова паказаць QR-код з дадатку «Еплюс». Праверка праходзіць практычна імгненна.

Калі верыфікацыя ў дадатку «Еплюс» не пройдзена, узрост пацвярджаецца ў стандартным парадку супрацоўнікам зоны кас самаабслугоўвання.

Перавагі для пакупнікоў

Імгненнае абслугоўванне

Аднаразовая верыфікацыя ўзросту ў дадатку «Еплюс» дазваляе забыцца пра неабходнасць выклікаць і чакаць спецыяліста кас самаабслугоўвання: пацвярджэнне ўзросту займае ўсяго адну-дзве секунды, і ўвесь час вы можаце прысвяціць пакупкам.

Поўная канфідэнцыяльнасць

Даныя карыстальніка захоўваюцца ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) і не перадаюцца трэцім асобам. Пакупнік абаронены ад залішняга збору персанальных даных.

Павышаная надзейнасць праверкі

Тэхналогія гарантуе дакладнасць верыфікацыі: менш памылак пры ўводзе даных і магчымасць аўтаматычнага абнаўлення статусу пры замене дакумента або дасягненні новай узроставай мяжы.

Падтрымка персаналу

Усе аперацыі фіксуюцца ў сістэме, адміністратар зоны самаабслугоўвання бачыць статус праверкі і можа кантраляваць працэс, што зніжае нагрузку на супрацоўнікаў.

Каментарый кампаніі

«Еўрагандаль» традыцыйна выступае піянерам лічбавай трансфармацыі беларускага рытэйлу і заўсёды імкнецца рабіць пакупкі найзручнейшымі. Мы першыя ўкаранілі мабільныя плацяжы ў дадатку «Еплюс», а сёння тэсціруем лічбавую верыфікацыю ўзросту на базе платформы МСІ. Наша мэта — каб кожны паход у краму быў максімальна просты і хуткі, а тэхналогіі працавалі на вас«, — адзначыў Віталь БОЙКА, дырэктар па інфармацыйных тэхналогіях і кібербяспецы ТАА «Еўрагандаль».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю