Top.Mail.Ru
259

«Еў­ра­зій­скі элект­ро­бус» ад­зна­ча­ны ўзна­га­ро­дай кон­кур­су «Сім­ва­лы еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі»

У Маскве днямі прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і фіналістаў конкурсу сумесных маштабных высокатэхналагічных і гуманітарных праектаў «Сімвалы еўразійскай інтэграцыі».


Дыпломам 1-й ступені адзначана адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» у намінацыі «Тэхналагічны суверэнітэт» за праект Міждзяржаўнай праграмы «Еўразійскі электробус», што падкрэслівае значнасць ініцыятывы для дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Як нагадалі ў Мінпраме, праект быў ініцыяваны нашай краінай і падтрыманы краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза як кааперацыйная платформа. Базавай мадэллю абраны электробус Е321 у кузаве «Альгерд», які адказвае сучасным патрабаванням да камфорту і бяспекі.

Дарэчы, з 2019 года «БКМ Холдынг» выпускае гэту тэхніку для беларускіх і расійскіх гарадоў, актыўна прасоўваючыся на рынкі ЕАЭС у частцы паставак транспарту і стварэння сумесных вытворчасцяў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю