Top.Mail.Ru
255

Дзюдаіст Сідорык перамог на міжнародным турніры ў Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі міжнароднага турніру па дзюдо Aktau Asian Open у Казахстане, паведамляе БелТА.



У другі і заключны дзень турніру 12 кастрычніка вызначыліся прадстаўнікі нашай мужчынскай каманды. Аляксандр Сідорык атрымаў перамогу ў вазе да 90 кг, а Андрэй Шымбалёў у гэтай жа катэгорыі выйграў бронзавы медаль. Акрамя таго, Ягор Кухарэнка заняў пятае месца ў вазе звыш 100 кг, а Мікіта Зайцаў стаў сёмым у катэгорыі да 81 кг.

Напярэдадні серабро спаборніцтваў у Казахстане заваявала наша Ганна Буракова (да 52 кг), а Яна Макрэцкая ўзяла бронзу (да 63 кг). 

Усяго ўдзел у міжнародным турніры па дзюдо Aktau Asian Open прынялі 250 спартсменаў з дзесяці краін, у тым ліку 15 беларусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю