Top.Mail.Ru

Дзятлаўскія школьнікі прэзентавалі сваіх землякоў на свяце беларускага пісьменства

Што ні часы, то норавы, то свае памкненні. Многія з людзей цяпер стараюцца зарабляць грошы — набываць новыя дамы, кватэры, машыны, рэчы... Але шмат, дзякуй Богу, іншых — неабыякавых да сваёй радзімы, да яе гісторыі і роднай мовы.



Краязнаўцы нашай Круцілавіцкай базавай школы добра знаёмыя з літаратурнай спадчынай і дзейнасцю сваіх землякоў Вячаславаў Адамчыка і Чамярыцкага, Вікенція Шымука, Алены Абрамчык, Ігната Дварчаніна... Сапраўдным адкрыццём для вучняў стала імя Андрэя Татура, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі і на здзіў адкрытага, добразычлівага чалавека. Таму краязнаўцы з вялікай радасцю ўспрынялі прапанову ўзяць удзел у свяце беларускага пісьменства. 

Падчас падрыхтоўкі да яго вучні сустракаліся з мясцовымі літаратарамі і іх роднымі, збіралі звесткі біяграфій, чыталі і перачытвалі многія творы, водгукі крытыкаў, нават акрэслілі новы турыстычны маршрут — «Літаратурная Дзятлаўшчына».

На свяце ўсё гэта (плюс аднайменны сімвал, адмысловыя сувеніры, зробленыя мясцовымі майстрамі) прадстаўлялі нашы экскурсаводы Паліна Хоміч і Ксенія Дайнэка, якіх вельмі парадавала неабыякавасць гасцей. Сярод іх, дарэчы, былі і афіцыйныя асобы: Кацярына Аляксандраўна Пятруцкая, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і Віктар Паўлавіч Доўнар, начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі гэтага ж міністэрства, Галіна Уладзіміраўна Курганская, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Вадзім Леанідавіч Лакіза, дырэктар інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук... 

Шчырая зацікаўленасць і душэўная добразычлівасць гасцей, цікавыя знаёмствы і размовы стануць для вучняў дадатковай матывацыяй у краязнаўчай дзейнасці, дазволяць зрабіць яшчэ шмат адкрыццяў у гісторыі нашай роднай Беларусі.

Сяргей КАСКО, 

аг. Круцілавічы, 

Дзятлаўскі раён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю