Top.Mail.Ru
283

Дзяржузнагарод удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Дзяржаўных узнагарод удастоены 68 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў 10 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры ратаванні чалавека на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў воінскай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, прыродаахоўнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку і барацьбу са злачыннасцю, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый, развіццё аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, транспартнай галіны, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту.

Ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.У.Романа Аляксандр Ільюшчанка, ордэнам Пашаны — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Алена Лебедзева і старшыня Гродзенскага райвыканкама Валерый Хэлскі, ордэнам Францыска Скарыны — артыст-саліст-інструменталіст, вядучы майстар сцэны Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Ігар Алоўнікаў.

  • Медаля «За выратаванае жыццё» ўдастоены пенсіянер Віталій Гаражанкін, «За адзнаку ў воінскай службе» — начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Вольга Чаргінец.

Прадстаўнікі розных сілавых структур узнагароджаны медалямі за адзнаку ў ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай граніцы, у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Вялікая група работнікаў удастоена медаля «За працоўныя заслугі». У іх ліку — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, генеральны дырэктар ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ» Андрэй Буйневіч.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны — артыст хору Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча Людміла Зямцова і дырэктар Маладзёжнага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

  • Званне «Заслужаны дзеяч навукі» прысвоена прафесару кафедры дзяржаўнага кіравання Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Станіславу Князеву, «Заслужаны работнік адукацыі» — дырэктару Ліцэя міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» імя Л.Я.Маневіча Георгію Голікаву.

Звання заслужанага работніка прамысловасці ўдастоена вытворца цукерак ААТ «Камунарка» Алена Радзюк. Заслужаным лесаводам стаў дырэктар Клічаўскага лясгаса Уладзімір Касянкоў, заслужаным будаўніком — генеральны дырэктар ААТ «Будтрэст нумар 1» Уладзімір Бублік і кіраўнік праектаў па будаўніцтве і рамонце транспартных аб’ектаў ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст нумар 5» Уладзімір Колесень.

Спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Беларусі па плаванні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Анастасія Шкурдай і Ілья Шымановіч удастоены звання «Заслужаны майстар спорту».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю