Top.Mail.Ru
176

Дзяржрэестр папоўнілі два новыя гібрыды кукурузы беларускай селекцыі

Па выніках сортавыпрабавання ў Дзяржаўны рэестр уключаны два новыя гібрыды кукурузы беларускай селекцыі — «Вівален 1322» і «Вівален 4122», паведамляе БелТА. 


Гібрыды адносяцца да сярэднеранняй групы спеласці, валодаюць высокім прадукцыйным патэнцыялам і комплексам адаптыўных прыкмет.

«У бліжэйшай перспектыве новыя гібрыды зоймуць дастойнае месца на палях краіны», — адзначыў дырэктар РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства» Леанід Шыманскі.

Дзяржаўны рэестр сартоў уяўляе сабой адзіны банк даных аб сартах сельскагаспадарчых раслін, якія прайшлі дзяржаўнае выпрабаванне сартоў і дапушчаны для вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю