Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло чарговае пасяджэнне экспертнага савета. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Эксперты абмеркавалі праекты ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» і «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
«Калі мы працавалі як давераныя асобы, то правялі вялікую колькасць сустрэч — 438. Да нас паступала даволі шмат пытанняў, зваротаў, прапаноў. Калі выдзеліць топ-пытанні, то першае з іх — гэта жыллё. На прадпрыемствах, у арганізацыях людзі гаварылі аб будаўніцтве жылля», — расказала Наталля Качанава.
Праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» распрацаваны ў мэтах комплекснага ўдасканалення парадку аказання грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў.
У прыватнасці, вызначаны тры формы дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (набыцці) жылля: ільготныя крэдыты на ўзвядзенне, рэканструкцыю аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, а таксама на набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах, пабудаваных па дзяржзаказе; аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў; фінансавая дапамога дзяржавы ў вяртанні запазычанасці па льготных крэдытах (прадугледжана для шматдзетных і маладых сем’яў).
Праектам указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» у новай рэдакцыі выкладаецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2013 г. № 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў». Дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення механізму фінансавання жыллёвага будаўніцтва і падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём.
У абмеркаванні традыцыйна прыняло ўдзел шырокае кола экспертаў.