Спецыялісты абласнога Камітэта дзяржаўнага кантролю абследавалі 12 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў Брэсце і выявілі шматлікія парушэнні ў 10 з іх. Парушэнні былі зафіксаваны як у буйных сеткавых рытэйлераў, так і ў прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.
Устаноўлены факты рэалізацыі:
• няякасных тавараў (агародніна, садавіна);
• прадукцыі без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку (сухафрукты, кандытарскія, хлебабулачныя і рыбныя вырабы, кулінарная прадукцыя, адзенне, абутак, тэкстыльныя і гарбарна-галантарэйныя вырабы);
• тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці;
• тавараў без нанесеных уніфікаваных кантрольных знакаў і сродкаў ідэнтыфікацыі альбо тых, што ўтрымліваюць недакладныя даныя (адзенне, абутак).
Таксама было ўстаноўлена невыкананне ўмоў і рэжымаў захоўвання харчовай прадукцыі, неналежны санітарны стан аб’ектаў, невыкананне абавязковага асартыментнага пераліку тавараў альбо яго адсутнасць, а таксама іншыя парушэнні.