Top.Mail.Ru

Дзяржатамнагляд за апошнія гады не выявіў перавышэння радыенуклідаў у вадзе і ежы ў зоне забруджвання

Дзяржатамнагляд за апошнія гады не выявіў перавышэння радыенуклідаў у вадзе і ежы ў зоне забруджвання. Аб гэтым расказаў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль.



Паводле слоў першага намесніка начальніка Дзяржатамнагляду, за апошнія чатыры гады не было выяўлена фактаў перавышэння радыенуклідаў як у пітной вадзе (закрытыя і адкрытыя крыніцы населеных пунктаў на забруджанай тэрыторыі), так і ў малацэ і мясе. «Гэта паказчык таго, што прынятыя меры даюць магчымасць нам трымаць сітуацыю пад кантролем. Правільна ўжо гаварыць сёння аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёнаў», — расказаў Леанід Дзедуль.

За апошнія дзесяць гадоў сітуацыя стабілізавалася, і цяпер размова ідзе аб развіцці тэрыторый. «Ідзём ужо ў рамках устойлівага развіцця», — адзначыў ён.

Што датычыцца сістэм радыяцыйнага кантролю, то за час рэалізацыі шасці дзяржпраграм па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай аварыі было пастаўлена больш за 2,5 тыс. прыбораў і абсталявання, у тым ліку за кошт бюджэту, для арганізацый, якія займаюцца радыяцыйным кантролем. Гэта ў тым ліку Мінсельгасхарч, Мінлясгас. «Гэта ўсе вытворчасці, таму што там ідзе кантроль уваходнай сыравіны і прадукцыі на рэалізацыю. Гэта значыць, тут памылка недапушчальна», — падкрэсліў Леанід Дзедуль.

Кантрольныя і дапушчальныя ўзроўні па колькасці радыенуклідаў у прадукцыі, вырабленай на забруджаных тэрыторыях, у Беларусі даволі жорсткія. «У нас у рэспубліцы павышаныя патрабаванні. І вось рэзультаты за апошнія пяць гадоў: ужо выпадкаў нават паступлення сыравіны з перавышэннем па харчовай прадукцыі або нейкай вытворчай сыравіны не фіксавалася», — дадаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю