Па 22 ліпеня ў краіне праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па спыненні парушэнняў правіл дарожнага руху перавозчыкамі пасажыраў аўтобусамі (катэгорыі М3) у гарадскіх і прыгарадных перавозках, паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўдзеляць павышаную ўвагу выяўленню фактаў эксплуатацыі няспраўнага транспарту, а таксама ігнаравання правіл манеўравання, абгону, хуткаснага рэжыму і праезду на забаронны сігнал святлафора.
На асаблівым кантролі — парушэнні пры перавозцы пасажыраў (звыш колькасці пасадачных месцаў, без выкарыстання рамянёў бяспекі). Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягвацца службовыя асобы, якія не выконваюць устаноўлены парадак выпуску вадзіцеляў або адправілі на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт.