Top.Mail.Ru

Дзяржаўных узнагарод удастоены 11 прадстаўнікоў сілавых структур і ваенна-прамысловага комплексу

Ордэнаў і медалёў удастоены 11 прадстаўнікоў сілавых структур і ваенна-прамысловага комплексу. Адпаведны ўказ № 354 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.



Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу, умела арганізаваныя і бездакорныя дзеянні па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным расследаванні злачынстваў, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ.

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны дырэктар ААТ «Кідма тэк» Аляксандр Балігатаў, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені — начальнік следчага ўпраўлення УСК па г. Мінску Уладзіслаў Любаскін.

Акрамя таго, група супрацоўнікаў Следчага камітэта ўдастоена медалёў «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». У іх ліку — начальнік Кастрычніцкага (г. Мінска) раённага аддзела СК Андрэй Матусевіч і начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці УСК па г. Мінску Сяргей Старавойтаў.

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» адзначаны заслугі старшага інструктара па ваджэнні пажарнай машыны часці № 1 Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Радкевіча.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны намеснік дырэктара па будаўніцтве ААТ «Кідма тэк» Марына Цітавец і начальнік вытворчасці падраздзялення «СТАНЬКАВА» гэтага ж прадпрыемства Дзмітрый Сухаверскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю