Top.Mail.Ru

Дзякуючы гэтаму прынцыпу ЖКГ Гродзенскай вобласці — лідар у краіне

Лідарам сярод рэгіёнаў Беларусі ў рэалізацыі праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021–2025 гады» стала Гродзенская вобласць. Выдаткі на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян знізіліся на 5,1 % да 2024 года, што дазволіла сэканоміць каля 16 мільёнаў рублёў. Колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг знізілася на 7,5 %.


У рамках праграмы было адрамантавана 188 жылых дамоў агульнай плошчай 380 тысяч квадратных метраў, а таксама добраўпарадкавана 105 прыдамавых тэрыторый і больш за 1 мільён квадратных метраў вулічнай дарожнай сеткі. Асаблівая ўвага была аддадзена абнаўленню дахаў у 470 дамах на плошчы 91 тысяча квадратных метраў і замене 38 ліфтаў у буйных райцэнтрах. Значныя поспехі дасягнуты ў сферы абыходжання з адходамі: сабрана 114 тысяч тон другасных матэрыяльных рэсурсаў.

— Гэта вынік цеснай і сумеснай работы з мясцовымі органамі ўлады. Мы стварылі дакладную сістэмную мадэль, якая ўключае ўстанаўленне ключавых паказчыкаў па кожным кірунку дзейнасці, дзе асноўнымі з’яўляюцца: рэгулярны аналіз, планаванне і кантроль. Важным аспектам нашых прынцыпаў з’яўляецца пастаяннае імкненне быць найлепшым — укараняць сучасныя тэхналогіі і павышаць якасць работы — рабіць, як для сябе. Бо ад работы камунальнай гаспадаркі шмат у чым залежыць меркаванне насельніцтва і фарміруецца імідж краіны ў цэлым, — тлумачыць прынцыпы паспяховай работы першы намеснік генеральнага дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці Сяргей Літвінчык.

У рамках дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады, а менавіта па падпраграме 5 «Чыстая вада», па выніках пяцігодкі завершана маштабная рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі ў горадзе Гродне. Адбылося будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю пяці пускавых комплексаў. Галоўным вынікам стала паляпшэнне якасці ачысткі сцёкавых вод перад іх скідам у раку Нёман і зніжэнне экалагічнай нагрузкі на навакольнае асяроддзе.

Вялікіх поспехаў удалося дасягнуць у галіне эканоміі. Як растлумачыў Сяргей Літвінчык, эканомія дасягаецца не за кошт скарачэння рэсурсаў або зніжэння якасці матэрыялаў, а за кошт аптымізацыі працэсаў і ўкаранення новых механізмаў. Мадэрнізуецца інфраструктура: мяняюцца састарэлыя трубаправоды, рэканструююцца збудаванні, укараняюцца сістэмы ўліку і абслугоўвання інжынерных сетак.
Сярод навінак — спецыяльныя брыгады. У Ленінскім раёне горада Гродна сфарміраваны брыгады спецыялістаў, аснашчаныя сучаснай тэхнікай — кампактнымі пыласосамі і аўтаматычнымі машынамі для ачысткі прыступак і поручняў у пад’ездах. Такі падыход значна паскарае работу і павялічвае яе якасць. Брыгады рэагуюць на заяўкі на працягу некалькіх гадзін, тады як раней устараненне праблем займала суткі і больш. Пакуль казаць аб маштабаванні гэтага падыходу на іншыя раёны рана, аднак досвед паказвае: такая форма арганізацыі работы магчымая.

На 2026 год запланаваны маштабныя работы. У прыватнасці, мяркуецца адрамантаваць не менш як 1 мільён 116 тысяч квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі і 85 вуліц у 16 аграгарадках. У рамках рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў будуць завершаны работы ў Шчучыне, Скідзеле і Ашмянах.

Таксама ў планах — узвядзенне рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і рэканструкцыя палігона ў Ваўкавыскім раёне. Капітальны рамонт закране 177 жылых дамоў агульнай плошчай 396 тысяч квадратных метраў, а дахі будуць абноўлены ў 466 жылых дамах на плошчы 66 тысяч квадратных метраў.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю