Дзве легкавушкі сутыкнуліся ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
26 лістапада каля 12.30 34-гадовая кіроўца Chevrolet, паводле папярэдняй інфармацыі, выехала на скрыжаванне вул. Ратамскай з вул. Мястроўскай на чырвоны сігнал святлафора, у выніку чаго сутыкнулася з аўтамабілем Leapmotor.
Двухгадовая пасажырка Chevrolet, якая знаходзілася ў момант сутыкнення ў дзіцячым крэсле, дастаўлена ў бальніцу для абследавання.