Top.Mail.Ru
194

Дзве кватэры і два аўтамабілі гарэлі ў Мінску 16 чэрвеня

У сталіцы высвятляюць прычыны чатырох пажараў, якія здарыліся ў жылфондзе і аўтатранспарце ў другой палове дня 16 чэрвеня, паведамляе «Минск-Новости».



У абедзенны час ратавальнікам паступіла інфармацыя, што на вул. Лейтэнанта Кіжаватава недалёка ад дзіцячай бальніцы загарэлася машына. Падобны сігнал паступіў каля шасці вечара з вул. Карбышава. У двух выпадках ачаг пажару знаходзіўся ў маторным адсеку.

У 20:31 работнікаў МНС выклікалі на вул. Д. Сердзіча, дзе ў двухпакаёвай кватэры полымя ахапіла маёмасць на плошчы 8 кв. м. у 23:18 стала вядома пра пажар на 20 кв. м у жыллё на вул. А. Гаруна. У выніку інцыдэнтаў агонь паспеў пашкодзіць рэчы, а самі памяшканні апынуліся закураныя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю