Top.Mail.Ru

Дзмітрый Крутой: Пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі

Дзмітрый Крутой у размове з журналістамі падкрэсліў, што ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі. На гэта накіраваны як запатрабаванні грамадства, так і раней дадзеныя адпаведныя даручэнні Прэзідэнта.


«Гэта, можна сказаць, чырвоная нітка. Прычым пункт з вялікім адрывам. Гэта тое, пра што гавораць людзі фактычна з самага першага дня. Як толькі выбары былі аб’яўлены, Прэзідэнт адразу запатрабаваў, каб увесь працэс быў арганізаваны максімальна адкрыта, празрыста, каб не было ніякіх сакрэтаў. Фактычна на ўсіх этапах гэта правіла вытрымлівалася», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

«У нас ідзе абсалютна празрысты і адкрыты электаральны працэс. Вельмі добрая яўка ўжо за першыя тры дні. Думаю, усё завершыцца найлепшым чынам», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Ён таксама падкрэсліў важнасць уберагчы грамадзян, асабліва моладзь, ад уцягвання ў магчымыя правакацыі з падачы нядобразычліўцаў і адпаведных структур з-за мяжы.

У цэлым жа нейкіх істотных апасенняў і складанасцяў на гэтым этапе ў Беларусі не зведваюць, удакладніў кіраўнік Адміністрацыі.

Ён выказаўся і наконт ацэнак, якія зрабіў Еўрапейскі саюз у асобе Еўрапарламента: «Гэта, безумоўна, прамое ўмяшанне ў нашы ўнутраныя пытанні, спроба націску на нашых выбаршчыкаў, скажэнне электаральных працэсаў, якія цяпер ідуць». «Безумоўна, мы гэта не прымаем і ўсяляк асуджаем. Поўнасцю падтрымліваю жорсткія заявы і фармулёўкі, зробленыя нашым МЗС», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю