Фонд свідравін «Беларуснафты» папоўніўся новымі аб’ектамі. У сакавіку завершана бурэнне дзевяці свідравін, паведамілі БелТА ў кампаніі.
Паводле звестак інжынера па бурэнні вытворчага аддзела Светлагорскага ўпраўлення буравых работ Івана Дайнекі, больш за ўсё новых аб’ектаў з’явілася на Рэчыцкім радовішчы — пяць свідравін. Гэта свідравіна № 544 глыбінёй 2949 м, 557-я Рэчыцкая — 3185 м, свідравіна № 300 глыбінёй 3510 м, 713-я Рэчыцкая глыбінёй 4793 м і свідравіна № 552 глыбінёй 3071 м.
Павялічыўся і фонд Мармавіцкага радовішча. Тут з’явіліся два новыя аб’екты: свідравіна № 168 глыбінёй 3465 м і № 131 глыбінёй 3211 м.
Папоўніла скарбонку аб’яднання свідравіна № 9 на Масквічоўскім радовішчы (глыбіня 4225 м). Фонд Асташкавіцкай плошчы пашырыўся за кошт аб’екта № 333 глыбінёй 4001 м.
Калектыў Вышкамантажнага ўпраўлення (ВМУ) перадаў у сакавіку спецыялістам са Светлагорскага ўпраўлення буравых работ чатыры зманціраваныя свідравыя ўстаноўкі. Таксама за мінулы месяц спецыялісты ВМУ падрыхтавалі чатыры пляцоўкі пад будаўніцтва буравых — № 89 Паўночна-Даманавіцкай, № 339, № 824 Рэчыцкай і № 202 Цішкаўскай плошчаў.
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін. Сёння «Беларуснафта» — гэта звыш 27 тыс. чалавек на трох кантынентах. У прадпрыемства больш чым 40 відаў дзейнасці — ад сейсмікі да сельскагаспадарчай сферы.