На дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя спынена больш за 1,7 тыс. парушэнняў ПДР. Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
За выхадныя ў рэгіёне зарэгістравана 38 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, з іх 9 адбыліся ў абласным цэнтры. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі 9 нецвярозых кіроўцаў і 35 чалавек, якія не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі. Хуткасныя абмежаванні парушылі 274 кіроўцы, 31 — праехаў на забараняльны сігнал святлафора, 80 — не далі перавагу пешаходам, 13 — парушылі правілы абгону або выехалі на паласу сустрэчнага руху, 36 — перавозілі дзяцей без утрымлівальных прылад.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнуты 130 пешаходаў і 89 веласіпедыстаў, з іх 5 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, 20 — без святлоадбівальных элементаў.