Top.Mail.Ru
277

Дзеці і дарослыя прабягуць па вадзе 26 ліпеня ў Мядзелі

На гарадскім пляжы возера Мястра ў Мядзелі 26 ліпеня пройдзе традыцыйны Водны забег. Збярэ ён любіцеляў бегу з усёй краіны, паведамляе «Мінская Праўда».



Праграма ў гэтым годзе намечана такая: забегі на 40 і 3 кіламетры (толькі вада) і 10 км, дзе ўдзельнікі чаргуюць бег па вадзе і па пляжы (5 км вады і 5 км пляжу). Юныя спартсмены 9-12 гадоў будуць пакараць дыстанцыю 2 кіламетры (1 км вада + 1 км пляж). Кожны фінішэр атрымае памятны медаль, а пераможцы ва ўзроставых групах — грашовыя прызы.

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку — рэгістрацыя ўжо пачалася. Арганізатары рэкамендуюць удзельнікам бегчы ў красоўках з надзейна завязанымі шнуркамі і ў шкарпэтках.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю