У сталіцы Арменіі Ерэване стартуе чэмпіянат Еўропы па каратэ 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Юбілейны 60-ы кантынентальны форум стане кваліфікацыйным стартам на чэмпіянат свету па каратэ, які пройдзе ў лістападзе ў Егіпце. Пуцёўкі на планетарнае першынство атрымаюць усе медалісты турніру ў Арменіі. Усяго на спаборніцтвы ў Ерэване заявіліся 560 спартсменаў з 48 краін, якія разыграюць 16 камплектаў узнагарод (па восем у мужчын і жанчын).